Вы тут

Кніжныя прэзентацыі: Выдавецкі дом «Звязда» — на Магілёўшчыне


Нават ва ўмовах пандэміі айчынныя кнігавыдаўцы імкнуцца абвясціць пра свае навінкі шырокаму колу чытачоў. І не толькі у віртуальным фармаце.


Расказвае намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Юлія ДАШКЕВІЧ:

— Мы актыўна супрацоўнічаем з рознымі рэгіёнамі краіны, прапагандуючы кніжныя навінкі. Вось і 28 чэрвеня выпраўляемся ў сапраўднае турнэ з нагоды Дня горада ў Магілёве. Правядзём прэзентацыю цэлага шэрагу кніжных навінак ад «Звязды». Арганізуем таксама гандаль для жыхароў горада. У параўнанні з Мінскам у Магілёве зусім не такая шчыльная насычанасць кнігарнямі. Таму і гэты клопат вельмі важны — каб кніга дайшла да пакупніка. А на зваротнай дарозе заедзем у Бялынічы, дзе сёлета будзе праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. З дапамогай мясцовых бібліятэкараў правядзём прэзентацыю кніг Паўла Гушчынца, які вядомы як празаік, публіцыст, выступае ў сваіх кнігах сапраўдным педагогам, абаронцам сямейных каштоўнасцяў, уважлівым да выхавання дзяцей літаратарам. Дарэчы, у інфармаванні чытача, пакупніка нам добра дапамагаюць мясцовыя медыя-рэсурсы. У прыватнасці, хацелася б падзякаваць калектыву бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю», які ўважлівы да прапаганды кнігі.

Яшчэ ў найбліжэйшыя дні ў Выдавецкага дома «Звязда» на чарзе і іншыя прэзентацыі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 30 чэрвеня адбудзецца знаёмства чытачоў адразу з дзвюма кнігамі лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава з серыі «У пошуках страчанага». Абодва выданні рэпрадукцый старых паштовак прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны.

А на канец чэрвеня і пачатак ліпеня запланаваны і «Кніжныя сустрэчы «Звязды» ў дзіцячых аздараўленчых лагерах «Зубраня», «Лідар» ды ў іншых мясцінах.

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: vesti.ru

Загаловак у газеце: На свята — на цягніку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».