Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Будзе важна ўмець наладжваць кантакты і ўзаемаадносіны з людзьмі. Паспрабуйце ўстрымацца ад крытыкі, але і адкрыта ліслівіць таксама, вядома, не варта. Калі ў сераду або чацвер паступіць прапанова, звязаная з дадатковым заробкам, пастаўцеся да яе сур'ёзна. У выхадныя зносіны з блізкімі людзьмі дадуць дадатковы зарад станоўчай энергіі.


ЦЯЛЕЦ. На рабоце нядрэнна было б заняцца новымі і нявывучанымі кірункамі, а не таптацца на адным месцы. Але ў любым выпадку пазбягайце радыкальных рашэнняў — новае павінна будавацца паступова. Складаная сітуацыя ў асабістым жыцці можа запатрабаваць неадкладнага вырашэння: лепш шчыра пагаварыць, чым маўчаць і збіраць крыўды.

БЛІЗНЯТЫ. Вы ў стане вырашыць свае праблемы самі, і пачаць трэба з таго, каб, прынамсі, не ствараць лішніх праблем іншым — адразу стане лягчэй жыць. Ваша энергія віруе, вашы жаданні выконваюцца, вы рухаецеся да патрэбнай мэты, нават калі пакуль не заўважаеце гэтага. Так што час увасабляць на практыцы даўно выпешчаную мару — у вас усё атрымаецца.

РАК. Вы поўныя задум і сіл для іх ажыццяўлення. На вышыні будуць вашы вынаходлівасць і прафесіяналізм, дзякуючы чаму заслужыце павагу калег. У чацвер не перашкодзіць асцярожнасць у зносінах, ёсць рызыка выдаць чужыя сакрэты. У суботу вас могуць наведаць новыя цікавыя ідэі і задумы. У нядзелю паспрабуйце захаваць душэўную раўнавагу, карыснымі будуць зносіны з бацькамі.

ЛЕЎ. Дзелавыя сустрэчы і перамовы лепш правесці ў сярэдзіне тыдня. Чым больш актыўныя вы будзеце, тым большага поспеху дасягняце. Падзеі чацвярга дазволяць набыць каштоўны практычны вопыт. Часткай работы падзяліцеся з калегамі — нагрузку трэба размяркоўваць. У канцы тыдня вы можаце аказацца залішне ўпартымі ў непрынцыповых пытаннях. Старайцеся пазбягаць катэгарычнасці ў выказваннях.

ДЗЕВА. Панядзелак абяцае масу важных спраў і адказных даручэнняў, у вашых інтарэсах заняцца імі шчыльна. Не выключана, што давядзецца выслухаць чыесьці прызнанні. Захавайце пачутае, ды і сам факт такой размовы, у тайне — вам будуць удзячныя. Сямейныя і асабістыя праблемы могуць стаць перашкодай для актыўнай работы. У нядзелю паспрабуйце выбрацца за горад.

ШАЛІ. Перад вамі будзе стаяць выбар — давядзецца вырашаць сур'ёзныя праблемы. Не варта збіраць крыўды і расчараванні, гэта толькі ўскладніць жыццё. Найлепшая тактыка паводзін — спакойна рабіць сваю справу, і вашы старанні будуць абавязкова ацэнены. Работа ў калектыве прынясе поспех. У канцы тыдня зразумееце, наколькі вам дарагі каханы чалавек з усімі сваімі недахопамі і слабасцямі.

СКАРПІЁН. Час спрыяе вырашэнню ўсіх вашых праблем. З'явіцца магчымасць рабіць тое, што хочацца, а не прытрымлівацца толькі абавязку. Вы зможаце справіцца з усімі цяжкасцямі і адчуць сябе пераможцам. Вас чакае салідны прыбытак. Калі задумалі памяняць работу, то ажыццяўляйце задуманае: паступіць вельмі выгадная прапанова. У асабістым жыцці таксама чакаюцца радыкальныя і прыемныя перамены.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень пройдзе паспяхова, калі ўзнёслы настрой у панядзелак здолееце захаваць да нядзелі. У сераду варта з асцярожнасцю паставіцца да кампліментаў ад людзей, з якімі вас зводзяць дзелавыя пытанні. Не дазваляйце сабе расслабіцца і перайсці на даверны тон — гэтым могуць скарыстацца вам на шкоду. Ды і ў цэлым неслужбовыя адносіны з калегамі не рэкамендуюцца. Пазбягайце і службовых раманаў. У чацвер магчымыя непаразуменні прымусяць вас адступіць. Лічыце гэта манеўрам і не апускайце рук, нават калі давядзецца пачынаць усё зноў.

КАЗЯРОГ. Добры тыдзень. Вы зможаце раскрыць свае здольнасці, ярка і таленавіта праявіць сваю натуру, адчуеце прыліў сіл і энергіі і таму справіцеся з усякай работай, за якую возьмецеся. Адзінае, ад чаго варта ўстрымацца, дык гэта ад удзелу ў новых праектах і сумнеўных здзелках. У выхадныя арганізуйце пікнік за горадам, паклічце сяброў.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні важна не раздражняцца і не траціць веру ў сябе. Не звяртайце ўвагі на падколкі «добразычліўцаў», у вас усё атрымаецца. У сераду, адчуўшы смак да навізны, вы вырашыце для сябе штосьці важнае, аднак не спяшайцеся аб'яўляць пра гэта, бо сітуацыя можа змяніцца. У пятніцу не звяртайце ўвагі на размовы за спінай, а ў выхадныя займіцеся хатнімі справамі, каб адагнаць назойлівыя непрыемныя думкі. Сваякам можа спатрэбіцца ваша дапамога.

РЫБЫ. Вы яшчэ не ў поўнай меры паспееце атрымаць асалоду ад дасягнутага, як труба пакліча на заваяванне новых вяршынь. На гэтым тыдні наўрад ці наканавана адпачыць — хутчэй, наадварот, ён абяцае большую, чым звычайна, актыўнасць ва ўсіх адносінах. Для ўвасаблення ў жыццё ўсіх планаў, якія вы паспееце прыдумаць, спатрэбіцца садзейнічанне начальства, інвестараў і надзейных сяброў. Засяродзьцеся на галоўным, бязлітасна адсякаючы непатрэбнае. У нядзелю запрасіце гасцей на дачу і павесяліцеся ад душы.

Фота: mixnews.lv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».