Вы тут

Прафесар Яўген Аршанскі: Ёсць шанец у кожнага


Яўген Якаўлевіч Аршанскі, прафесар кафедры хіміі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, доктар педагагічных навук, прафесар: 


«Калі чытаю ў інтэрнэце заклікі наконт таго, каб «выйсці на плошчу», становіцца, мякка кажучы, непрыемна. Адназначна лічу, што ніякія пытанні: ад асабістых да такіх, якія тычацца многіх, на вуліцы вырашаны быць не могуць...

Тым больш як прафесійны хімік, магу канстатаваць, што вельмі важная ўстойлівасць сістэм, стабільнасць. А жыццё ў Беларусі стабільнае, а з другога боку, відавочна, што краіна імкліва развіваецца.

Зразумела, дзяржава, грамадства павінны развівацца, і такая магчымасць павінна быць у кожнага. У гэтым сэнсе нам пашанцавала ў рэспублікі нашай ёсць шанец атрымаць вельмі добрую адукацыю, праявіць свае здольнасці, зрабіць навуковую кар’еру і ў іншых сферах.

І развіццё закранае практычна ўсе бакі жыцця. Як чалавека навукі мяне сёння радуе прагрэс у самых розных навуковых напрамках: бія-і нанаіндустрыі, прыборабудавання, атамнай энергетыкі і іншых.

Пры гэтым, бясспрэчна, што развіццё навуковых сфер закранае не толькі сталіцу, але і рэгіёны. У прыватнасці, у нашым універсітэце мадэрнізуюцца і адкрываюцца новыя навуковыя лабараторыі, напрыклад, створана нават лабараторыя штучнага інтэлекту.

А як чалавека, які займаецца праблемамі адукацыі, мяне радуе, што сёння ўзяты курс на ўзмацненне практыка-арыентаванакіраванасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Паспяхова развіваецца сістэма агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Ёсць усе магчымасці для падрыхтоўкі з улікам самых сучасных патрабаванняў. Многія мары ўжо ўвасабляюцца ў жыццё. Напрыклад, у нас ва ўніверсітэце ў хуткім часе адкрыецца лабараторыя IT-тэхналогій і метадаў навучання хіміі.

Зразумела, што акрамя навукі і адукацыі, яшчэ ёсць звычайнае жыццё... Паглядзіце, мы жывём у чыстай і ўтульнай краіне. І заўсёды з гонарам паказваю прыгажосць Прыдзвіння маім замежным сябрам. Вельмі прыемна чуць слова пра тое, што тут хочацца застацца...

Як мовяць у народзе, як грыбы пасля дажджу, растуць новыя дамы і цэлыя мікрараёны. Літаральна на вачах у Віцебску становіцца ўсё большым мікрараён «Білева». Пры гэтым паралельна вядзецца добраўпарадкаванне старых раёнаў горада. Мне вельмі падабаецца Віцебск, які па праву можна назваць адным з самых прыгожых не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы. Горад на берагах Заходняй Дзвіны — радзіма Марка Шагала, авангарду у мастацтве, аўра Віцебска натхняла і будзе творчых людзей...

Грамадзянам нашай любімай Беларусі трэба не забываць, што ў краіне, якая ў цэнтры Еўропы, ёсць нямала вельмі добрых сацыяльных гарантый, якія ім дае дзяржава. Сёння, напрыклад, ў сувязі з пандэміяй, многія ацанілі перавагі бясплатнага медыцынскага абслугоўвання. Ды і да яе высокі ўзровень медыцыны быў гарантыяй добраых дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі.

Наконт узроўню жыцця. У народзе кажуць, што грошай заўсёды мала, але сёння заработная плата дазваляе ўтрымліваць сям’ю. А нядаўна абвясцілі аб меркаваным павышэнні пенсій.

Усё гэта магчыма толькі пры ўмове стабільнасці і выразнага кіравання краінай, якое я бачу сёння. Менавіта таму, я заўсёды падтрымліваў і буду падтрымліваць існуючую палітыку дзяржавы. Шчыра веру, што Беларусь будзе развівацца, карыстацца павагай на міжнароднай арэне і прырастаць лепшым.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.