Вы тут

«Культура» запрашае прыхільнікаў творчасці Караткевіча выступіць у эфіры з любімымі творамі


Канал «Культура» Беларускага радыё запрашае прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Караткевіча выступіць у эфіры з любімымі творамі, напісанымі пісьменнікам. З ліпеня творчая група радыёстанцыі абвяшчае інтэрактыўны конкурс чытальнікаў «Быў. Ёсць. Буду».


Праект прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры і 95-годдзю Беларускага радыё. Тым, хто жадае прадставіць уласнае чытанне сваіх любімых вершаў пісьменніка, неабходна да 30 верасня даслаць на электронную пошту kultura_konkurs@tvr.by аўдыя- ці відэафайл з выбраным творам. Фіналістаў адбору вызначыць прафесійнае журы ў кастрычніку. Акрамя гэтага, галасаванне за найлепшага чытальніка вершаў Уладзіміра Караткевіча пройдзе ў інтэрнэце.

— Творчасць Уладзіміра Сямёнавіча прыцягвае ўвагу чытачоў самых розных узростаў. Таму мы не абмяжоўваем удзельнікаў: гэта могуць быць і школьнікі малодшых класаў, і прафесійныя акцёры, і аматары. Усе ўмовы правядзення творчага спаборніцтва можна знайсці на нашым сайце www.radіokultura.by, — адзначае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок.

Выступленні найлепшых чытальнікаў конкурса «Быў. Ёсць. Буду» прагучаць у эфіры канала «Культура» ў дзень нараджэння пісьменніка — 26 лістапада. Таксама пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя прызы ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

«Дзякуючы конкурсу нашы слухачы змогуць яшчэ раз акунуцца ў прыгожы і рамантычны свет вершаў цудоўнага паэта, адчуць усё хараство нашай роднай мовы і вялікі патрыятычны напал, уласцівы кожнаму радку, напісанаму рукой Уладзіміра Караткевіча», — дадае намеснік дырэктара радыёстанцыі пісьменнік Навум Гальпяровіч.

Загаловак у газеце: Чытаем Караткевіча разам

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Всемирная прачечная: евразийские барьеры на пути отмывания грязных денег

Всемирная прачечная: евразийские барьеры на пути отмывания грязных денег

Расширение сотрудничества ЕЭК и Евразийской группы по противодействию легализации преступных доходов и финансированию терроризма (ЕАГ) 10 июля обсудили министр по экономике и финансовой политике ЕЭК Тимур Жаксылыков и директор Росфинмониторинга, председатель ЕАГ Юрий Чиханчин.

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.