Вы тут

Алег Дзячэнка: Няма большай каштоўнасці, чым суверэнная і незалежная Беларусь


Алег Дзячэнка, прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, член Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці:


— Няма большай каштоўнасці, чым суверэнная і незалежная Беларусь. Больш за два стагоддзі мы шлі да незалежнасці. Усякае было на гэтым шляху — гісторыкі добра ведаюць пра гэта. Але у складаных эканамічных і палітычных умовах наш народ пабудаваў дзяржаву. Падкрэслю — нацыянальную дзяржаву. Дзяржаву беларускага народа. Дзяржаву, у якой вольна сябе адчуваюць прадстаўнікі больш за 100 этнічных і нацыянальных супольнасцяў. У нас дзве дзяржаўныя мовы (у 1920-х было чатыры).

І сёння ад кожнага з нас залежыць, захаваем мы Суверэнітэт — вялікую каштоўнасць беларускай нацыі ці не. Таму не трэба беларусам плясаць пад дудкі замежных кансультантаў і глядзець на тое, што гэтыя дзядзькі там падумаюць пра нашы ўнутраныя палітычныя справы. У нас ёсць свая дзяржава, краіна для жыцця, і мы самі вырашым, як далей развіваць нашу эканоміку, палітыку і грамадства.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.