Вы тут

На падтрымку арганізацый крэдытнымі рэсурсамі запланавана 1,2 мільярды рублёў


На пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў адным чытанні разгледжаны законапраект, унесены Прэзідэнтам Беларусі, аб зацверджанні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэта за 2019 год.


Адказваючы на пытанне дэпутата наконт выканання бюджэта ва ўмовах пандэміі, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў адзначыў, што ў краіне перанесены тэрміны па выкананні абавязацельстваў па асобных падатках для ўразлівых галін з 1 красавіка да 30 верасня.

З трыццаці дзён да дзесяці скараціліся тэрміны вяртання вылікаў на ПДВ — сродкі хутчэй паступаюць да прадпрыемстваў і арганізацый. Індывідуальныя прадпрымальнікі могуць перайсці з адзінага падатку на спрошчаную сістэму. Банкам рэкамендавана знізіць памер ці аб’явіць канікулы па арэнднай плаце.

«Працоўная група разглядае заяўкі прадпрыемстваў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўню. Для падтрымкі арганізацый крэдытнымі рэсурсамі даюцца гарантыі, іх агульны аб’ём запланаваны ў памеры 1,2 мільярды рублёў. Прадугледжана магчымасць уключэння ў выдаткі расходаў, якія зараз дадаткова нясуць арганізацыі на сродкі індывідуальнай абароны», — працягнуў міністр.

Па яго словах, выплата надбавак медыцынскім і сацыяльным работнікам, якія працуюць з хворымі на каранавірус, ужо склала каля 120 мільёнаў рублёў.

Усяго, як далажыў дэпутатам Юрый Селіверстаў, больш за дваццаць працэнтаў расходаў рэспубліканскага бюджэта (4,3 мільярда) накіравана на фінансаванне сацыяльнай сферы.

У даходы рэспубліканскага бюджэта летась паступіла 24,3 мільярда рублёў (100,3 працэнта ўдакладненага гадавога плану). Праз памяншэнне паступленняў увазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты даходы ў цэлым не дасягнулі ўзроўня 2018 года і знізіліся на 115 мільёнаў рублёў. Як і ў папярэднія гады, саноўную долю паступлення ў бюджэт склалі падаткі.

Расходы бюджэта краіны летась склалі 21,2 мільярда рублёў (96,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана). Не гледзячы на гэта, усе заяўленыя расходы прафінансаваныя ў поўным аб’ёме. Прырост за год зарплаты бюджэтнікаў склаў восем працэнтаў, у цэлым па эканоміцы — 7,3, паведаміў кіраўнік фінансавага ведамства.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.