Вы тут

Жыхароў Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска просяць зліваць ваду з кранаў, каб сышлі рэшткавыя пахі


Калектыў УП «Мінскводаканал» усю ноч праводзіў прафілактычныя працы на сетках водазабеспячэння ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах. Якасць вады ў магістральных сетках і ў раённых помпавых станцыях цалкам адпавядае патрабаванням санітарных правілаў і нормаў, інфармуе Мінгарвыканкам.


Каб паскорыць выхад вады з рэшткавым пахам з унутрыдамавых труб, жыхароў просяць гэтай раніцай актыўна выкарыстоўваць ваду на гаспадарча-бытавыя патрэбы або забяспечыць яе зліў на працягу 10-15 хвілін.

За дадзеныя аб'ёмы вады плата спаганяцца не будзе.

Учора ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах назіраўся непрыемны пах ад вадаправоднай вады. Пітную ваду дастаўлялі на цыстэрнах.

Прэв’ю: Minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.