Вы тут

Чаму так важна своечасова касiць траву на гарадскiх газонах?


З 1 мая да 17 чэрвеня ў сталiчную службу 115 гараджане адправiлi больш за дзве тысячы заявак, якiя датычацца пакосу травы. I калi разглядаць статыстыку па днях, то менавiта ў чэрвенi назiраецца значны рост iх колькасцi. Разбiраемся, як часта трэба касiць газоны.


Партэрныя газоны неабходна касiць кожныя дзесяць дзён, калi вышыня травы дасягае дзесяцi сантыметраў. Да такiх газонаў можна аднесцi тыя, што знаходзяцца ў парадных месцах аб'екта азелянення, з'яўляюцца аднароднымi па афарбоўцы, вышынi i гушчынi травы. На тэрыторыi паркаў i лесапаркаў гэтыя работы выконваюць толькi на адлегласцi пяцi метраў здоўж дарожак кожныя 14 дзён.

— На лугавых газонах, якiя складаюцца з мноства розных вiдаў траў i кветак, дапускаецца вышыня травы звыш 25 сантыметраў, а на аб'ектах, якiя адносяцца да катэгорыi «Цэнтр», траву павiнны касiць кожныя 10–14 дзён, калi яе вышыня дасягае дзесяці сантыметраў, — адзначае кiраўнiк службы па добраўпарадкаваннi i захаваннi аб'ектаў зялёнай гаспадаркi УП «Мiнскзелянбуд» Анжалiка ПУЗАНКОВА. — Пасля касьбы вышыня травы павiнна быць не нiжэй за тры-чатыры сантыметры, iнакш газон будзе сапсаваны. Напрыклад, на галоўных праспектах газон косяць, калi ў вышыню трава дасягае 10—12 сантыметраў, у iншых месцах пакос могуць рабiць, калi вышыня травы i 15—20 сантыметраў. I гэта ў iдэальных умовах, бо пакасiць траву адначасова ва ўсiм горадзе немагчыма, асаблiва ў дождж.

Пры гэтым выконваць работы па пакосе травы трэба рэгулярна. Калi гэтага не рабiць, то на газоне будуць утварацца купiны i з'яўляцца пустазелле.

— I гэта вельмi дрэнна, бо, напрыклад, у дзьмухаўцоў цi хрэну больш развiтая каранёвая сiстэма, што дазваляе iм выцiскаць культурныя раслiны. Яны больш устойлiвыя ў прыродным асяроддзi, асаблiва ў засуху. Таму ў спёку газон вельмi важна не толькi касiць, але яшчэ і перыядычна падкормлiваць i палiваць. Акрамя гэтага, рэгулярны пакос добра адбiваецца на экалагiчным стане — гарадскiя дрэвы, асаблiва здоўж дарог, знаходзяцца ў больш прыгнечаным стане, чым у тых жа парках. I, як высветлiлi навукоўцы, у такiх выпадках менавiта трава ачышчае паветра лепш, чым дрэвы, — тлумачыць Анжалiка Васiлеўна.

Пры гэтым даглядаць газон трэба не толькi летам — прадугледжаны нават цэлы комплекс круглагадовых мерапрыемстваў. Напрыклад, у вясновы перыяд камунальнiкi ачышчаюць газоны ад смецця i солi, якiя назбiралiся зiмою, а для актыўнага росту травы выконваецца аэрацыя глебы. У сваю чаргу зiмой неабходна штыкаваць снег, якi прыбiраюць на газоны з тратуараў i дарожак.

Валерыя КIСЛАЯ

Загаловак у газеце: Больш за дзве тысячы заявак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.