Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Курыныя катлеты

Спатрэбiцца: курынае фiле — 0,5 кг, рыс — 100 г, яйка — 1 шт., кабачкi — 200 г, морква — 1 шт., цыбуля рэпчатая — 1 шт., зяленiва — 1 пучок, соль i перац — на смак, мука, алей.

Адварыць рыс да гатоўнасцi. Курынае фiле, моркву i цыбулiну пракруцiць праз мясарубку. Кабачок надзерцi на буйнай тарцы i злёгку адцiснуць сок, якi ўтворыцца. Змяшаць кабачок i фарш, дадаць рыс. Дробна парэзаць зяленiва i ўсыпаць у агульную масу. Туды ж дадаць 1 яйка, пасалiць i паперчыць. Старанна вымесiць фарш, сфармаваць катлеты, запанiраваць iх у муцэ. Абсмажыць на невялiкай колькасцi алею.


«Пяшчота» Торт без выпечкi

Спатрэбiцца: печыва — 200 г. Для крэму: яйкi — 3 шт., згушчанае малако — 250 г, звычайнае малако — 400 мл, ванiльны цукар — 0,5 ч. л., масла — 200 г. Для глазуры: цукар — 4 ст. л., какава — 4 ст. л., малако — 12 ст. л.

Узбiць яйкi ў невялiкай каструльцы да аднастайнай масы. Дадаць у ёмiстасць малако, згушчонку i ванiльны цукар. Старанна змяшаць усе iнгрэдыенты. Паставiць каструльку на маленькi агонь i давесцi сумесь да кiпення. Затым зняць гатовы крэм з агню i даць яму астыць. Дастаць масла з халадзiльнiка. Для шакаладнай глазуры ў металiчнай ёмiстасцi злучыць цукар i какаву, дадаць малако. Добра змяшаць, каб не было камячкоў. Паставiць ёмiстасць на маленькi агонь i, пастаянна памешваючы, варыць глазуру да ўтварэння цягучай масы аднароднай кансiстэнцыi. Размякчанае масла злёгку ўзбiць мiксерам i дадаць у астылы крэм. Яшчэ раз узбiць сумесь. Прыйшоў час складваць торт. Для гэтага спецыяльную форму заслаць кулiнарнай паперай. Выкласцi першы пласт з печыва, затым прамазаць яго крэмам. Выкласцi другi пласт з печыва i крэму. Паўтараць, пакуль не скончыцца печыва. У канцы залiць торт глазурай i адправiць у халадзiльнiк застываць на 3-4 гадзiны (лепш на ноч).


Пачысціць шкляную частку духоўкі

Нават пасля стараннай чысткі пліты шкляная частка дзверцаў духоўкі часам выглядае не зусім прыгожа. На шчасце, яе можна пачысціць без прымянення агрэсіўных хімікатаў.

Спатрэбіцца: сода, воцат (або яго сумесь з вадой), пульверызатар, старыя губкі і ручнікі, ліпкая стужка для малярных работ

Лепш адразу разаслаць каля пліты анучу, бо вада пацячэ на падлогу.

Калі ў дзверцах духоўкі ёсць адтуліны для выпускання гарачага паветра, трэба заклеіць іх пры дапамозе малярнай стужкі.

Пасля гэтага бяром звычайную харчовую соду і пакрываем шкляное акенца шчыльным пластом. Далей наносім на соду сумесь з воцату і вады. Раствор будзе працаваць ужо пры дзевяці частках вады на адну частку воцату, але можна рабіць яго і больш канцэнтраваным. Сода павінна стаць трохі вільготная, але не мокрая. Патрэбна кансістэнцыя густой пасты. Лішкі вільгаці можна прыбраць старой анучай. Потым расціраем пасту па шкле, выдаляючы ўсе забруджванні і націскаючы на сурвэтку з асаблівай сілай у тых месцах, дзе ёсць плямы. Метал вакол шкла таксама можна вычысціць пастай — тлушч і нагар вельмі лёгка прыбіраюцца.

Засталося толькі выдаліць рэшткі пасты. Для гэтага можна выкарыстаць пыласос, а можна прыбраць іх звычайнай шчоткай або сухой анучай. Змываць не варта, каб не пакінуць на шкле разводаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».