Вы тут

Даўгi па алiментах для беспрацоўных будуць лічыць па-новаму


Яны будуць налiчвацца па-новаму з 1 лiпеня, згодна са зменамi ў Кодэксе аб шлюбе i сям'i

Зараз у разлiках адштурхоўваюцца ад велiчынi сярэдняй зарплаты па краiне, а па новых правiлах будзе ўлiчвацца памер сярэдняга пражытачнага мiнiмуму, якi сёння складае 247 рублёў.


Цяпер, калi даўжнiк не працуе (або больш чым тры месяцы таму звольнiўся з работы), алiменты ўтрымлiваюцца зыходзячы з памеру сярэдняга заробку па краiне. 25 % — на адно дзiця, 33 % — на дваiх i 50 % — на траiх i больш.

А з 1 лiпеня даўжнiкi-алiментшчыкi, якiя не працавалi або не падалi дакументы, што пацвярджалi б iх заробак, будуць плацiць палову бюджэту пражытачнага мiнiмуму (БПМ), а менавiта 123 рублi, на ўтрыманне аднаго дзiцяцi. 100 % БМП налiчаць на двух дзяцей i 150 % — на трох i больш малых.

Нагадаем, што алiменты ў Беларусi налiчваюцца з усiх рэгулярных вiдаў заробку, у тым лiку з пенсiй. Спiс даходаў для алiментаў вызначаецца ўрадам, выключэннем могуць быць толькi камандзiровачныя або iншыя неасноўныя даходы. Зменшыць суму алiментаў на дзяцей можна выключна праз суд, але толькi па аб'ектыўных прычынах i, хутчэй за ўсё, на пэўны тэрмiн.

Часцей за ўсё алiменты спаганяюць з бацькоў на дзяцей, калi дарослыя не ўтрымлiваюць малых. Аднак атрымлiваць алiменты могуць таксама непрацаздольныя былыя (i нават наяўныя) муж цi жонка. Пры пэўных умовах алiменты могуць плацiць нават паўналетнiя дзецi непрацаздольным бацькам.

Для налiчэння алiментаў неабходны наступныя ўмовы. Алiменты прызначаюць на ўтрыманне асобы, якая аб'ектыўна не можа забяспечваць сябе. Плацельшчык i атрымальнiк алiментаў павiнны быць сваякамi цi сужэнцамi (былымi або знаходзiцца ў шлюбе). Алiментшчык i асоба, якой прызначаны адпаведныя выплаты, не павiнны весцi агульную гаспадарку.

Асаблiвая сiтуацыя — калi алiменты прызначаюцца цяжарнай былой жонцы. Такiя грошы выплачваюцца жанчыне да родаў, пасля чаго прызначаюцца новыя алiменты — на народжанае немаўля.

Калi атрымальнiкам алiментаў з'яўляецца недзеяздольная асоба, немаўля, iнвалiд у стане поўнай адсутнасцi памяцi, то атрымлiваць грошы павiнен другi з бацькоў або апякун.

Iрына СIДАРОК

Прэв'ю: golos.ua

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека...

Спорт

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

«У юбілейны сезон хацелася сур'ёзна адзначыць дзень нараджэння. Але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы».

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў.