Вы тут

Эксперты адзначаюць, што вiрус COVID-19 змянiў стаўленне людзей да iнтэрнэт-гандлю


Раней штогадовы рост рынку электроннай камерцыi складаў у сярэднiм 10 %. Аднак пандэмiя змянiла пакупнiцкiя звычкi беларусаў i сфармiравала новую мадэль спажывання i шопiнгу. Паводле прагнозаў сусветных экспертаў, падчас другой хвалi актыўнасцi вiруса, магчымай бягучай восенню, людзi працягнуць захоўваць дыстанцыяванне ў знешнiх кантактах i такiм чынам падвояць сваю прысутнасць у анлайн-крамах.


Красавiк—май — першы скачок, пачатак восенi — другi

Сышоўшы ў рэжым самаiзаляцыi, мы сталi трацiць у iнтэрнэце значна больш. Адбыўся значны рост анлайн-плацяжоў у наступных сегментах: прадукты харчавання, медыцынскiя тавары, бытавая тэхнiка i электронiка, тавары для жывёл, дзiцячыя тавары. Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што эпiдэмiялагiчная сiтуацыя сцiрае iснуючыя бар'еры — як псiхалагiчныя, такiя як боязь кiбермахлярства, так i заканадаўчага плана — лекi зараз можна купiць анлайн.

— Цяпер рынак e-commerce трохi запаволiў свой бурны рост, — каментуе сiтуацыю дырэктар правайдара электронных плацяжоў на рынку Беларусi кампанii АСIСТ Вячаслаў Сенiн. — У канцы сакавiка бягучага года мы назi-ралi ўсплёск так званых стрэсавых пакупак клiентаў. Гэта былi доўгiя пералiкi найменняў прадуктаў: макарона, крупы, кансервы, дзiцячыя тавары, а таксама антысептыкi i iншыя ахоўныя сродкi. Да канца красавiка адбыўся скачок сезонных тавараў. Папулярныя сталi тавары для дачы, iнструменты, а таксама адзенне, абутак i iншае. Блiжэй да восенi надыдзе новы сезон — падрыхтоўкi дзяцей да школы, i мы ўбачым рост у iншых сегментах. Але важным момантам бягучага года на рынку электроннага гандлю застаецца трэнд «перацякання» ў мабiльны канал i павелiчэнне аб'ёму абаротаў у анлайн-гандлi.

Разам з рынкам электроннага гандлю працягнецца i рост якасцi плацежных тэхналогiй. Мiжнародныя плацежныя сiстэмы стымулююць банкi прасоўваць бескантактавыя плацяжы. Адбываецца паэтапная замена плацежных картак на новыя з функцыяй бескантакту, з'яўляюцца «фанавыя» навiнкi ў выглядзе плацежных кольцаў, бранзалетаў i iншых гаджэтаў. Таксама падчас пандэмii павялiчылiся лiмiты бескантактавых плацяжоў для рынку нашай краiны. Напрыклад, Visa павысiла такi лiмiт да 120  рублёў (было 80).

Хуткасць дастаўкi i бяспека

— Нашы партнёры адзначаюць, што галоўнай прычынай росту анлайн-пакупак, акрамя бягучай сiтуацыi i шырэйшага асартыменту тавараў, чым у афлайне, лiчыцца павышаны ўзровень бяспекi правядзення электронных плацяжоў, — адзначыў Вячаслаў Сенiн.

Ён перакананы, што канкурэнцыя на анлайн-рынку будзе ўзрастаць i галоўны спосаб перасягнуць канкурэнта — павысiць хуткасць i якасць выканання заказаў. Мiжнародныя буйныя гульцы iнвестуюць ва ўласныя сiстэмы дастаўкi — напрыклад, гэта робiць Amazon. Прадаўцы пачнуць спаборнiчаць па хуткасцi i мiнiмiзацыi кошту дастаўкi. Мабiльныя прылады — ключавая платформа для лiчбавага кантэнту, i гэтая тэндэнцыя з часам толькi ўзмоцнiцца.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: ostrovets.by

Загаловак у газеце: Пакупкi на канапе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.