Вы тут

Зацверджаны перанос тэрмiнаў правядзення чэмпiянату свету па хакеі 2021 года


Кангрэс Мiжнароднай федэрацыi хакея зацвердзiў перанос тэрмiнаў правядзення чэмпiянату свету 2021 года, якi пройдзе ў Беларусi i Латвii.

Турнiр адбудзецца з 21 мая да 6 чэрвеня. Гэтае рашэнне было аргументавана неабходнасцю прыстасавацца да больш позняга старту лiг у Еўропе i Паўночнай Амерыцы. Нагадаем, ранейшыя тэрмiны чэмпiянату былi намечаны з 7 да 23 мая.


«Мы перанеслi чэмпiянат свету на пазнейшыя тэрмiны па настойлiвай просьбе нацыянальных лiг, асаблiва еўрапейскiх. Нас прасiлi пачаць як мага пазней. Хацелася даць магчымасць гульцам з НХЛ паўдзельнiчаць у чэмпiянаце свету — гэта асаблiва важна для зборных Канады i ЗША, — адзначыў прэзiдэнт Мiжнароднай федэрацыi хакея Рэнэ Фазель. — Цяпер усё iдзе да таго, што ў НХЛ рэгулярны сезон пачнецца нашмат пазней, чым звычайна. Магчыма, ён скончыцца толькi ў пачатку мая. Перанос дат чэмпiянату свету на пазнейшыя тэрмiны дае зборным больш прасторы для прыцягнення хакеiстаў з НХЛ».

Расклад матчаў i iнфармацыя аб продажы бiлетаў будзе апублiкавана пазней. У Мiнску свае матчы правядуць каманды групы А — Расiя, Швецыя, Чэхiя, Швейцарыя, Славакiя, Данiя, Беларусь i Вялiкабрытанiя. Удзельнiкi групы B — Канада, Фiнляндыя, ЗША, Германiя, Латвiя, Нарвегiя, Iталiя, Казахстан — згуляюць у Рызе. Фiнал чэмпiянату свету адбудзецца 6 чэрвеня на «Мiнск-Арэне».

Нагадаем, планетарнае першынство 2020 года, якое павiнна было прайсцi ў маi ў Швейцарыi, было адменена з-за пандэмii каранавiруса.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: sport-express.ru

Загаловак у газеце: Каб канкурэнцыя была мацнейшая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».