Вы тут

У Полацку адкрылi мемарыяльны комплекс «Урочышча «Пяскi»


У дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны ў Полацку адкрылi мемарыяльны комплекс «Урочышча «Пяскi».

Каб нарэшце быў пахаваны з гонарам апошнi салдат i скончылася для Беларусi тая вайна, беларусы ўсёй грамадой дапамагалi стварэнню мемарыяла на месцы перасыльнага лагера для савецкiх ваеннапалонных «Дулаг-125». Далучылася да праекта i «Звязда».


Фота: БЕЛТА.

У дату пачатку апошняй вайны жыхары i госцi Полацка праз 79 гадоў зноў згадалi пра жах, боль i адчай, перанесеныя людзьмi, што загiнулi ад рук катаў. Не хопiць усiх слёз свету, каб аплакаць iх. Смутак, якi не мае тэрмiну даўнiны, i сёння трывожыць нашыя сэрцы...

Першы намеснiк старшынi Полацкага райвыканкама Сяргей ЛЕЙЧАНКА нагадаў, што беларусы першыя з народаў Савецкага Саюза прынялi на сябе ўдар нямецкай армады. За родную зямлю да апошняй кроплi крывi змагалiся стары i малы.

«Бесчалавечная машына фашызму знiшчала не толькi салдат — ахвярамi сталi мiльёны мiрных людзей. Урочышча «Пяскi» — велiзарная брацкая магiла, дзе спачываюць рэшткi дзясяткаў тысяч ваеннапалонных i цывiльнага насельнiцтва, змучаных, скатаваных i забiтых нацыстамi. Мы схiляемся перад нявiннымi ахвярамi, памяць аб iх — свяшчэнная. Мемарыяльны комплекс стаў сiмвалам i данiнай гэтай памяцi», — сказаў Сяргей Лейчанка.

Па яго словах, сёння беларусы асаблiва ўсведамляюць неабходнасць нацыянальнага адзiнства, а любоў да сваёй Радзiмы — гэта сiла, якую не ў стане знiшчыць нi варожая моц, нi халодны разлiк, нi злая воля. Наш народ нiколi не забудзе пра злачынствы нацызму i не дапусцiць паўтарэння падобнага, перакананы першы намеснiк старшынi Полацкага райвыканкама.

Першы намеснiк старшынi праўлення Беларускага фонду мiру Аляксандр ЧЫРКО
паведамiў, што работа над мемарыялам пад кiраўнiцтвам Полацкага райвыканкама завершана праз дзесяць гадоў дзякуючы валанцёрам, ваенным i ўсiм людзям з вялiкiм сэрцам.

«Вам за гэта нiзкi паклон. I дай бог, каб на нашай зямлi больш не было вайны», — пажадаў Аляксандр Чырко.

У дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны ў мемарыяльным комплексе «Урочышча «Пяскi» прайшла Вахта памяцi. Прадстаўнiкi мясцовай i рэспублiканскай улады, рэлiгiйных канфесiй i грамадскiх аб'яднанняў, ваеннаслужачыя Полацкага гарнiзона, кадэты, навучэнцы i, вядома, мясцовыя жыхары, якiя захоўваюць памяць пра загiнулых, усклалi да мемарыяла кветкi ў знак вечнай падзякi i пашаны.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Памяць — свяшчэнная

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».