Вы тут

Iнфармацыя па доглядзе дзяцей стане больш даступнай для бацькоў з iнвалiднасцю


У Беларусi з 18 чэрвеня стартаваў першы адукацыйны праект для бацькоў з iнвалiднасцю «Iнклюзiўнае мацярынства». Яго мэта — зрабiць больш даступнай iнфармацыю па пытаннях цяжарнасцi, падрыхтоўкi да родаў, пасляродавым перыядзе i этапе догляду за нованароджаным для такiх мам i татаў. Навучальныя вiдэаматэрыялы былi створаны пры падтрымцы праекта МАМА PRO i размешчаны на YouTube-канале «Гiд па жыццi» Беларускай асацыяцыi дапамогi дзецям-iнвалiдам i маладым iнвалiдам.


Вiдэаролiкi, у якiх эксперты даступнай мовай тлумачаць пытаннi, што хвалююць усiх бацькоў, i развейваюць самыя распаўсюджаныя страхi, цяпер суправаджаюцца субцiтрамi — для найлепшага ўспрымання. Акрамя таго, больш за 300 тэкставых матэрыялаў на тэму мацярынства стануць даступнымi шырокаму колу бацькоў. Наступны этап — пераклад iнфармацыi на даходлiвую мову, асаблiвую спрошчаную версiю, распрацаваную для аблягчэння ўспрымання iнфармацыi людзьмi з iнтэлектуальнымi парушэннямi.

Iнiцыятары спадзяюцца, што гэты праект аблегчыць доступ да карыснай iнфармацыi як будучым бацькам, так i маладым матулям i татам з iнвалiднасцю. Бо ў пытаннях цяжарнасцi i родаў людзi з асаблiвымi патрэбамi нярэдка сутыкаюцца з дыскрымiнацыяй сваiх правоў.

—  Часам жанчыны з асаблiвасцямi сутыкаюцца з крытычнымi заўвагамi на этапах да i пасля цяжарнасцi, часам iх i ўвогуле адгаворваюць станавiцца матулямi. Неабходнай iнфармацыi не хапае, але ж жаданае мацярынства — законнае права любой жанчыны, — лiчыць эргатэрапеўт, менеджар праектаў «Гiд па жыццi» Iрына Куксiк.

Стварэнне iнклюзiўнай серыi вiдэаматэрыялаў — гэта першы крок на шляху да асэнсаванага бацькоўства.

—  Цяжарнасць, роды i мацярынства — асаблiвы перыяд у жыццi кожнай жанчыны. Праект МАМА PRO ўжо цягам некалькiх гадоў дапамагае мамам атрымаць iнфармацыю па пытаннях жаночага i дзiцячага здароўя, якой можна верыць i не трэба правяраць. Для нас важна, каб доступ да гэтай iнфармацыi быў адкрыты для ўсiх мам без выключэння, кажа ўрач акушэр-гiнеколаг i кiраўнiк праекта МАМА PRO Дзiяна Мардас.

«Iнклюзiўнае мацярынства» — гэта сумесны праект сацыяльна-дабрачыннай установы па пытаннях грамадскага здароўя «Паблiк Хэлс» i iнiцыятывы «Гiд па жыццi».

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: mknews.de

Загаловак у газеце: Для ўсiх мам без выключэння

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.