Вы тут

Псіхолаг Наталля Аліфіровіч: Пандэмiя прымусiла нас прыцiшыць сваю ганарлівасць


А можна пераўсталяваць 2020 год, а то гэтая версiя з вiрусам?.. Высакосны 2020-ы сапраўды стаў «выcакоснейшы» за iншыя. Пра тое, як быць i што рабiць, каб пражыць яго, захаваўшы здаровую псiхiку, мы спыталi ў кiраўнiка секцыi сямейнай тэрапii Беларускай асацыяцыi псiхатэрапеўтаў, члена Еўрапейскай асацыяцыi псiхатэрапii (EAP), выканаўчага рэдактара часопicа «Тэорыя i практыка псiхатэрапii» (Манрэаль, Канада), кандыдата псiхалагiчных навук Наталлi АЛIФIРОВIЧ.


Пра свабоду выбару i сацыяльную адказнасць

— У 2020-м з-за пандэмii COVID-19 грамадства страцiла ўсе звыклыя маркеры, якiмi мы прывыклi «мераць» год (напрыклад, тыя ж выпускныя ў школьнiкаў i студэнтаў, летнi адпачынак з паездкай да мора). У апошнi год змянiлася многае — на самым простым, бытавым узроўнi. Як гэта паўплывала на светапогляд нашага грамадства?

— Аб змене светапогляду я б пакуль не гаварыла — для гэтага прайшло недастаткова часу. Але з нашага жыцця, з жыцця ўсiх сучасных людзей знiк адзiн аспект, якi быў велiзарнай каштоўнасцю апошнiх дзесяцiгоддзяў. Ён называецца свабода выбару. На тым жа бытавым узроўнi — магчымасць выбiраць спосаб працаваць i праводзiць вольны час, школу для дзяцей, ежу, вопратку... I, напэўна, самае цяжкае выпрабаванне, якое ў сувязi з пандэмiяй перажываюць як жыхары постсавецкай прасторы, так i еўрапейцы — тое, што наша свабода выбiраць на самым простым узроўнi стала вельмi абмежаванай. Мы абмежаваныя ва ўсiм: у выбары вольнага часу i работы (многiя прафесii, як мы бачым, сталi незапатрабаваныя з-за таго, што людзi вымушаны абмяжоўваць свае траты), у магчымасцi перамяшчэння. I, вядома, для многiх гэты крызiс, звязаны з немагчымасцю выбiраць, стаў проста татальным. Ён закрануў iх i фiнансава, i маральна, i псiхалагiчна. Напэўна, менавiта таму на пачатку пандэмii грамадства так раздзялiлася, калi казаць пра стаўленне да каранавiруса. Тыя людзi, у якiх i раней не было асаблiвай патрэбы выбiраць, не адчулi сур'ёзнага дыскамфорту. А iншыя перажывалi неабходнасць абмежаваць кантакты вельмi цяжка.

— У Беларусi каранцiну не было. З пункту гледжання псiхолагаў гэта, хутчэй, добра?

— Напэўна, так. Калi казаць аб псiхалагiчным аспекце сiтуацыi, у нашай краiне ўсё яшчэ досыць нядрэнна, таму што ў нас не ўводзiўся каранцiн. А таксама няма жорсткай сiстэмы пакаранняў за парушэнне iзаляцыi. Свабода перамяшчэнняў абмяжоўваецца толькi ў тых, хто быў у кантакце з хворымi. Астатнiя на працягу ўсiх гэтых месяцаў маглi свабодна перамяшчацца. У iншых краiнах была яшчэ адна псiхалагiчная праблема — страх пакарання за невыкананне нейкiх прадпiсанняў. Успомнiце, колькi парушэнняў каранцiну было ў законапаслухмяных еўрапейскiх дзяржавах. Да гэтага прывяло парушэнне свабоды выбару. У беларусаў на працягу апошнiх месяцаў выбар заставаўся. Не ведаю, добра гэта цi дрэнна з пункту гледжання вiрусолагаў, але мы маглi вырашаць, хадзiць нам на работу або сядзець дома, вадзiць дзяцей у школу цi замыкаць iх у кватэры, мець зносiны з сябрамi афлайн або анлайн.

— А калi казаць аб сацыяльнай адказнасцi...

— Адказныя паводзiны ў такой сiтуацыi — гэта насiць у шматлюдных месцах i рэгулярна мяняць маскi, выконваць iншыя прадпiсаннi медыкаў. Але паколькi нiхто не прымушае гэта рабiць, нашы людзi часта выбiраюць гэтага не рабiць. I тут мы бачым вельмi цiкавы момант, якi падзялiў грамадства на дзве вялiкiя групы. На тых, хто выбiрае абараняць сябе i iншых, i на тых, хто выбiрае супрацьлеглыя паводзiны: не насiць маскi, парушаць каранцiн да вынiкаў аналiзаў, будучы кантактам першага ўзроўню, падвяргаць небяспецы iншых. I такiх людзей шмат. Бываюць гiсторыi, калi, напрыклад, выкладчык, якi меў кантакт першага ўзроўню, прыходзiў на работу. I гэта чалавек з вышэйшай адукацыяй, здавалася б, адказны. Але ён, апынуўшыся ў крытычнай сiтуацыi, выбраў паводзiць сябе так, як звычайна.

— Чаму?

— Тут мы сутыкаемся з такiм раздзелам псiхалогii, як копiнг-стратэгii, або стратэгii барацьбы са стрэсам. Ёсць розныя спосабы справiцца са складанай рэальнасцю. Можна выбiраць канфрантацыю: я буду рабiць як раней, нягледзячы на каранавiрус i змену эканамiчных умоў. Можна дыстанцыявацца ад праблем, заняцца iншым, не думаць пра гэта, не глядзець тэлевiзар. Можна выбраць самакантроль: не бываць у людных месцах без неабходнасцi, выконваць рэкамендацыi медыкаў. Усё гэта мы бачым у iнтэрнэце: ад груп, дзе з жахам абмяркоўваюць наступствы каранавiруса да груп «антыкаранавiрус». Ёсць i такi копiнг, як станоўчая пераацэнка сiтуацыi — i гэта вельмi нядрэнны спосаб спраўляцца са стрэсам.

Пра складальнiкi шчасця i напружанне ў сем'ях

— Зараз шмат выказванняў аб тым, што свет больш нiколi не будзе такi, як раней. Як вы да iх ставiцеся?

— Толькi за апошнiя сто гадоў чалавецтва перажыло вялiзную колькасць рэвалюцый i войнаў, распадалiся i стваралiся дзяржавы. I кожны раз людзi казалi, што свет нiколi не будзе такi, як раней. Але псiхалогiя людзей не мяняецца, наша псiхiка заўсёды дзейнiчае па адных i тых жа законах. Калi чалавек знаходзiцца ў адноснай стабiльнасцi, калi большасць яго патрэбаў задавальняецца, калi ён атрымлiвае больш цi менш здавальняючыя грошы за сваю работу, такi чалавек паволi нарошчвае свой патэнцыял i паводзiць сябе, як нармальны член грамадства. Але як толькi пачынаецца павышэнне трывогi — пандэмiя, эканамiчны крызiс, вайна, перабудова, у многiх (асаблiва калi гэта людзi з пагранiчнай арганiзацыяй асобы), даюць збой ахоўныя механiзмы i сацыяльныя механiзмы рэгулявання адносiн. Такiя людзi пад уздзеяннем стрэсу становяцца занадта трывожнымi, занадта напалоханымi, яны дзейнiчаюць неадпаведна сiтуацыi. У прыватнасцi, парушаецца здольнасць да навучання новаму (людзi ў норме пры добрай матывацыi ў любым узросце могуць вучыцца новым паводзiнам, атрымлiваць новыя веды). У стрэсе ў многiх узнiкаюць цяжкасцi з апрацоўкай iнфармацыi, людзi перастаюць правiльна разумець эмоцыi i пачуццi iншых, страчваюць здольнасць да рэфлексii. У вынiку парушаецца здольнасць да нармальных блiзкiх адносiн. Паглядзiце, колькi цяпер канфлiктаў у сем'ях. Па розных крынiцах, ад 20 да 40 % сем'яў адчуваюць велiзарнае напружанне.

— Можа быць, людзi проста часцей сталi бываць разам?

— Справа ў тым, што павышаная трывожнасць парушае здольнасць да пабудовы блiзкiх адносiн, да клопату пра сваякоў, да разумення стану iншых людзей. Прывяду прыклад. Раней дзяцей бралi на сябе дзiцячыя сады, школа, летнiя лагеры. Паглядзiце, што адбываецца цяпер. Колькасць захварэлых за суткi памяншаецца, але застаецца ў досыць высокiх межах штодня. I пры гэтым многiя бацькi, якiя стамiлiся ад сваiх дзяцей, адпраўляюць iх куды заўгодна — у тыя ж летнiя дзiцячыя лагеры. Ну а што, у нас знiжэнне колькасцi захварэлых, ды i дзецi хварэюць лягчэй за дарослых. Яны як быццам забываюць пра тое, што гэта даволi сур'ёзная хвароба, ад якой усё яшчэ не знойдзена эфектыўнага лячэння. Дарослыя людзi, якiя адказваюць за бяспеку дзяцей, выбiраюць звычайны спосаб паводзiнаў у незвычайнай сiтуацыi, выкарыстоўваючы нiбыта разумныя аргументы, але на самай справе не вытрымлiваючы напружання. Iх няздольнасць быць у блiзкiх адносiнах становiцца вiдавочнай — а гэта ўжо не сацыяльная праблема, а асабiстая.

— Мне здаецца, большае напружанне, чым сiтуацыя з COVID-19, выклiкае эканамiчная нестабiльнасць...

— Так, гэта сур'ёзны фактар псiхалагiчнага дыскамфорту. У сучасным свеце дастаткова толькi двух складнiкаў, каб чалавек адчуваў сябе шчаслiвым. Першы — эканамiчная незалежнасць, другi — наяўнасць хоць бы аднаго блiзкага чалавека, з якiм можна падзялiцца сваiмi перажываннямi. Калi вы пражываеце ў маленькiм населеным пункце, але ў вас ёсць добрааплатная работа (дапусцiм, дыстанцыйная) i блiзкi чалавек (няхай нават не побач, але з магчымасцю зносiн анлайн), вы будзеце адчуваць сябе значна лепш, чым чалавек, якi жыве ў сталiцы ў сваёй сям'i, але якi не мае матэрыяльнай стабiльнасцi i адчування, што яго любяць i цэняць.

Эканамiчная незалежнасць — важны складальнiк шчасця. У спакойным стане чалавек адчувае ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. У сiтуацыi стрэсу, калi рвуцца ўсе нiцi, якiя падтрымлiваюць наш дабрабыт, самаацэнка людзей знiжаецца. Прычым гэта характэрна i для людзей, якiя страцiлi бiзнес або работу, i для тых, у каго захаваўся стабiльны даход. Знiкае радасць жыцця, узнiкае пастаянная трывога, што заўтра сям'я можа трапiць у матэрыяльны крызiс.

— Як вы думаеце, цi можна казаць аб пераацэнцы каштоўнасцяў у дачыненнi да выбару прафесii? Сёння на плаве сферы, якiя забяспечваюць патрэбнасцi першай неабходнасцi, — ежа, дастаўка, вытворчасць i продаж фармацэўтычных прэпаратаў...

— Пакуль рана нешта прагназаваць. Наша грамадства ўсё яшчэ перажывае перыяд адаптацыi. Кожнае сацыяльнае ўзрушэнне патрабуе, каб людзi адаптавалiся i зразумелi, як дзейнiчаць у новых умовах. На гэта, як правiла, патрэбна ад шасці месяцаў да года. Далей мы прыстасоўваемся i вучымся функцыянаваць у новых умовах. Але, на жаль, як паказвае практыка, на новы ўзровень выйсцi атрымлiваецца не ва ўсiх. Пасля распаду Савецкага Саюза, па сутнасцi, «выпала» цэлае пакаленне працаздольных людзей, якiя былi добра адаптаваныя да ранейшых умоў жыцця, але не здолелi пераадолець крызiс i навучыцца жыць у змененай рэальнасцi. I, што цiкава, якраз тады значна лепш адаптавалiся жанчыны. Iм трэба было гадаваць дзяцей, падымаць сям'ю, i не было часу думаць аб сваiм прызначэннi i iншых фiласофскiх пытаннях. Тое ж самае адбываецца цяпер.

Аб уроках, якiя варта вывучыць

— Што, на ваш погляд, дапаможа адаптацыi ў цяперашняй сiтуацыi?

— Мы жывём у свеце, дзе цэнiцца прафесiйная мабiльнасць. На Захадзе людзi кожныя 10—15 гадоў мяняюць прафесiю — альбо радыкальна, альбо нарошчваюць кампетэнцыi ў сваёй сферы. У сучасным свеце частка прафесiй адмiрае. Але гэта быў паступовы працэс. А сiтуацыя гэтага года яго паскорыла — усё сыходзiць у анлайн: сфера продажу, сфера адукацыi i г. д. Але варта разумець, што нават у цяперашнiх умовах гэта працэс не аднаго дня. Проста зараз у нас стадыя шоку: ну чаму цяпер, калi я нарадзiла дзiця / будую кватэру / толькi скончыў унiверсiтэт / толькi пачаў зарабляць... I наперадзе яшчэ ўсе апiсаныя ў псiхалогii стадыi перажывання грамадствам стрэсу — адмаўленне, злосць, торг, дэпрэсiя i прыняцце. Адразу да прыняцця прыйсцi немагчыма. Але стадыя прыняцця наступiць абавязкова. Гiсторыя паказвае, што людзi выжывалi ў значна больш складаных умовах — падчас страшных эпiдэмiй, войнаў, рэвалюцый. Мы — нашчадкi гэтых людзей, а значыць, мы ўмеем змагацца з крызiснымi сiтуацыямi. Тыя, хто справiцца са стрэсам з дапамогай здаровых стратэгiй пераадолення, змогуць дасягнуць поспеху. Паглядзiце: ёсць тыя, хто менавiта цяпер пачынае новы бiзнес, атрымлiвае новую прафесiю.

I яшчэ я раiла б пастарацца не страцiць пачуццё гумару. Людзi, якiя захоўваюць пачуццё гумару, лягчэй перажываюць крызiсныя падзеi. Таму што гэта легальны спосаб выказаць сваю агрэсiю.

— Вы гаварылi аб станоўчай пераацэнцы сiтуацыi як аб здаровым спосабе спраўляцца са стрэсам. У гэтай сувязi: чаму нас навучыла пандэмiя i якiя ўрокi мы можам вынесцi з гэтай сiтуацыi?

— Перш за ўсё, мы ўсвядомiлi, што наша грамадства — адзiны арганiзм. Ва ўмовах пандэмii наша сувязь з кожным членам грамадства становiцца больш вiдавочнай. Бо сёння клопат пра сябе, сваё здароўе i бяспеку — гэта клопат пра iншых. Я нашу маску, вытрымлiваю сацыяльную дыстанцыю i тым самым абараняю цябе, а ты, робячы тое ж самае, абараняеш мяне.

Ну, а самае галоўнае, чаму нас вучыць цяперашняя сiтуацыя — пазбавiцца ганарлівасці, перастаць быць ганарыстымi. Апошнiя дзесяцiгоддзi мы здавалiся сабе гаспадарамi свайго жыцця. Колькi было трэнiнгаў пад лозунгам «Хочаш — дасягнеш!». Сёння стала вiдавочна: мы можам не ўсё. Прымаючы адказнасць або адмаўляючы яе, па сваёй волi або мiмаволi, мы павiнны зразумець, што мы — усяго толькi людзi i нам не ўсё падуладна. У нашы планы ўмешваюцца абставiны, лёс, Бог, калi хочаце — як бы людзi гэта нi называлi, гэта важна навучыцца прымаць. Ад нас залежыць шмат, але не ўсё — гэта важны ўрок для ўсiх нас.

I, прыняўшы гэта, напэўна, варта падумаць, што канкрэтна залежыць ад нас, i пачаць рабiць крокi ў патрэбным кiрунку — спакойна i з камфортнай для сябе хуткасцю. Мая псiхалагiчная практыка паказвае, што выхад ёсць з любой сiтуацыi. Больш за тое, выхадаў заўсёды шмат. Проста ў стане стрэсу ў чалавека ўключаецца «тунэльны зрок» i ён iх не бачыць. Часам варта супакоiцца i аглядзецца, каб убачыць рашэнне.

Размаўляла Аляксандра АНЦЭЛЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.