Вы тут

Сваю першую змену прыняў лагер «Дружба» на базе адпачынку РУП «Белпошта»


Сваю першую змену прыняў лагер «Дружба» на базе адпачынку РУП «Белпошта». Сюды прыехала каля ста дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. У кожнай змены будзе свая тэма. Напрыклад, у першай — мастацка-эстэтычная. У найбліжэйшы час хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць творчыя конкурсы, цікавыя гурткі і, канешне, гульні. Пляцоўкі для актыўных гульняў і заняткаў спортам на вуліцы, пяціразовае харчаванне і новыя сябры дакладна не дадуць сумаваць нікому з тых, хто прыехаў у лагер «Дружба» на першую змену.


Падыходжу бліжэй. Мяне адразу заўважаюць, пачынаем знаёміцца: «Мы з трэцяга атрада «Грынхаус». Гэта Таня, Даша, я — Арцём Бахур, а гэта — Леў. Дома сумна сядзець у спякотнае надвор'е. А тут можна гуляць на свежым паветры. На YоuTubе глядзім блогераў А4 і Мамікса. Але па тэлефонах не моцна сумуем. Нам тут падабаецца».

Лагер «Дружба» плануе аздаравіць гэтым летам каля трохсот дзяцей. Па словах міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана, у лагеры выкананы ўсе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя аб бяспечным знаходжанні, а галоўная задача лагера — даць магчымасць дзецям камунікаваць адно з адным непасрэдна.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Аздараўленчы лагер «Дружба», Мінскі раён.

Загаловак у газеце: Лета. Канікулы. «Дружба»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».