Вы тут

Спораўская сіла


Яшчэ 8 красавіка 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) выстаўлены былі карціны й скульптуры рыжскага мастака з беларускімі родавымі каранямі Васіля Малышчыца. Ён — чалец праўлення Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар” і Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”. Выстава прымеркавана да юбілею творцы, прысвечана яго малой радзіме. З‑за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі выстава пакуль даступная толькі віртуальна, яе афіцыйнае адкрыццё, мяркуем, пройдзе ў плыні запланаваных Дзён беларускай культуры.


Васіль Малышчыц

Радзіма спадара Васіля — Заходняе Палессе: вёска Спорава Бярозаўскага раёна Брэстчыны. Нарадзіўся ён 8 красавіка 1960 года ў сям’і апрацоўшчыкаў дрэва. Вучыўся ў Спораўскай сярэдняй школе, закончыў Бабруйскае прафтэхвучылішча і ў 1978‑м атрымаў спецыяльнасць столяра-чырвонадрэўшчыка. А праз восем гадоў яго, ужо выпускніка Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, накіравалі працаваць галоўным мастаком Дома культуры Рыжскага электрамеханічнага завода.

З 1991‑га Васіль Малышчыц займаецца разьбой па дрэве, рэстаўрацыяй мэблі для інтэр’ераў. А заказы ў яго бываюць вельмі цікавыя. Неяк аднаўляў старыя драўляныя ківоты былой беларускай уніяцкай, а цяпер рускай праваслаўнай Троіцкай царквы ў Рызе. Зрабіў файную рэстаўрацыю ды распісаў куфар для музейнай экспазіцыі ЦБК “Беларуская хатка”. Мастак актыўна далучаны да грамадскага й творчага жыцця беларускай дыяспары: быў старшынёй “Сьвітанка” (1996–2000), цяпер — намеснік старшыні творчай суполкі “Маю гонар”. У 2005‑м у Рызе прайшла першая персанальная выстава Васіля Малышчыца, а ў 2006‑м Міністэрства культуры Латвіі ўзнагародзіла яго граматай: за пашырэнне беларускай культуры ў гэтай краіне.

Аматары мастацтва й жывапісу Даўгаўпілса даволі добра знаёмыя з таленавітымі працамі мастака. У нас ладзілася ўжо некалькі калектыўных выстаў з удзелам Васіля: у плыні праектаў суполкі “Маю гонар”. Адна была ў Даўгаўпілскім краязнаўчым і мастацкім музеі, другая — у ЦБК. Працяг плённай супрацы — асабістая выстава творцы ў Даўгаўпілсе.

Спадара Васіля шчыра віншуем з юбілеем! Жадаем здароўя, сямейнага дабрабыту, творчых поспехаў, энергіі ды натхнення на доўгія гады!

Марыя Памецька, г. Даўгаўпілс

Фота з асабістага архіва В. Малышчыца

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».