Вы тут

Сенатар Таццяна Рунец: Адказы на звароты павінны быць зразумелыя людзям


Такую думку выказала па выніках правядзення прамой лініі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ.


Фота sovrep.gov.by

Яна адказвала на тэлефонныя звароты, што паступалі да яе ў пятніцу, 12 чэрвеня. У прыватнасці, да старшыні профільнай камісіі дазванілася жыхарка Магілёўскай вобласці, якая вядзе асабістую падсобную гаспадарку: мае 9 гектараў зямлі, гадуе бычкоў, здае малако, карацей, круціцца як можа. Сёлета ў жанчыны адбылося непаразуменне з новым кіраўніцтвам мясцовай сельскай гаспадаркі, у выніку якога яна не атрымала дапамогі ні з тэхнікай пры апрацоўцы зямлі вясной, ні са здачай бычкоў. У сутнасці праблемы будуць разбірацца, запэўніла Таццяна Рунец, дадаўшы, што сялянская праца, у прыватнасці, вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі — справа важная і патрэбная дзяржаве.

Яшчэ адна заяўніца агучыла іншую праблему: пэўны час яна мела групу інваліднасці і атрымлівала пенсію, але з часам медыкі прыйшлі да высновы, што жанчына можа працаваць. Тая катэгарычна з гэтым не згодная. Вывучэннем яе пытання зоймуцца больш шчыльна, запэўніла заяўніцу старшыня камісіі.

Таццяна Рунец падкрэсліла, што ніводзін зварот, які трапляе ў Савет Рэспублікі, не будзе пакінуты без кантролю. Яна звярнула ўвагу на тое, што часам дзяржаўныя органы пры разглядзе пытанняў выкарыстоўваюць фармальны падыход, а гэта недапушчальна. «Я прытрымліваюся пазіцыі, каб дзяржорганы адказвалі людзям зразумела і кваліфікавана: калі зварот у цяперашні час вырашыць немагчыма — растлумачыць, што будзе зроблена па гэтым пытанні», — упэўнена Таццяна Рунец. Сенатар пагаджаецца, што не заўсёды атрымліваецца аператыўна дапамагчы пры разглядзе звароту, часам патрабуюцца заканадаўчыя змены. У якасці прыкладу яна прывяла навацыі, што будуць закладзены ў Падатковы кодэкс. Пабудаваны яны якраз на аснове работы са зваротамі грамадзян. «Таму што грамадзяне на самай справе бачаць тыя праблемныя моманты, якія нам не заўсёды відаць зверху, — адзначае яна. — І пры разглядзе нарматыўных актаў, калі будзе змяняцца заканадаўства, абавязкова трэба гэта ўлічваць».

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».