Вы тут

У метро на «Плошчы Леніна» з'явіўся ідэнтыфікатар твараў


У метро на станцыі «Плошча Леніна» на адным з турнікетаў усталявалі ідэнтыфікатар твараў. Да гэтага мясцовыя ўлады ўжо анансавалі такую тэхніку: яна выкарыстоўваецца адным з банкаў для аплаты праезду ў метро. Зараз прылада працуе ў тэставым рэжыме, піша tut.by.


Фота: tut.by

У Беларусбанку сказалі, што ў бліжэйшы час пакажуць, як працуе ідэнтыфікатар твараў, - можна будзе пратэставаць сістэму аплаты праз такі сканер.

У агульных рысах сутнасць ноу-хау такая: партрэт пасажыра прывязваецца да яго банкаўскай карткі. Калі чалавек праходзіць праз турнікет, яго твар аўтаматычна фіксуецца камерай, распазнаецца з дапамогай адмысловай сістэмы па 120 кропках. У выніку з банкаўскай карты спісваецца кошт паездкі.

Падобныя сістэмы зараз тэстуюцца ў метрапалітэне Масквы і ўжо ўкаранёны ў адным з гарадоў Кітая.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.