Вы тут

Прыняцце ўказа аб рэнтабельнасцi забудоўшчыкаў у пяць працэнтаў чакаецца ў найблiжэйшы час


Намеснiк прэм'ер-мiнiстра Уладзiмiр Кухараў наведаў прадпрыемства «Завод эфектыўных прамысловых канструкцый» у Мiнску. Асноўным вiдам дзейнасцi завода з'яўляецца выпуск бетонных i жалезабетонных вырабаў, у тым лiку i для будаўнiцтва.


«Праект нарматыўнага прававога акта ўжо з усiмi ўзгоднены i накiраваны на падпiсанне. Чакаем, што ў найблiжэйшы час ён будзе прыняты. Мы сёння вельмi сур'ёзную ўвагу ўдзяляем менавiта патанненню будаўнiцтва, павышэнню эфектыўнасцi, знiжэнню выдаткаў на выпуск канструкцый», — сказаў Уладзiмiр Кухараў пра ўказ аб 5-працэнтнай рэнтабельнасцi.

Для дасягнення гэтых мэт на заводзе сёння праводзiцца мадэрнiзацыя, якая завершыцца да канца бягучага года. Удасканалiць работу, павысiць эфектыўнасць тэхналагiчных лiнiй, знiзiць затраты дапаможа сучаснае абсталяванне. Гэта, у сваю чаргу, станоўча адаб'ецца на кошце жылля.

«Ужо сёння разлiкi паказваюць, што гэта будзе высокаэфектыўнае, энергаэфектыўнае жыллё, якое будзе адпавядаць неабходным спажывецкiм якасцям. Акрамя таго, цяпер вядуцца распрацоўкi, каб на новых тэхналагiчных лiнiях маглi вырабляць канструкцыi не толькi для жылля, але i для будаўнiцтва школ, дзiцячых садкоў, бальнiц», — дадаў вiцэ-прэм'ер.

Будаўнiцтва з прамысловых канструкцый знiжае не толькi тэрмiны пабудовы жылля, але i яго кошт. Таму сёння перад прадпрыемствам, праектнымi арганiзацыямi стаiць задача па павелiчэннi будоўлi ў краiне сацыяльных аб'ектаў з эфектыўных прамысловых канструкцый.

Па словах Уладзiмiра Кухарава, сiтуацыя з пандэмiяй значна не паўплывала на сферу. «Я думаю, што ўсе тыя задачы, якiя пастаўлены перад будаўнiчай галiной, будуць выкананы. Галiна працуе стабiльна, вынiкi пяцi месяцаў паказваюць рост па будаўнiча-мантажных работах. Так, дасягнуты вынiк у 107,7 працэнта ў параўнаннi з мiнулым годам», — адзначае вiцэ-прэм'ер.

Спецыялiсты сферы актыўна працуюць па ўсiх кiрунках: будаўнiцтва жылля, прамысловых, сацыяльных аб'ектаў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Будаваць будуць хутчэй i танней

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.