Вы тут

Курсанты МНС — прызёры Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы


Прадстаўнi Унiверсiтэта грамадзянскай абароны МНС Мiта Ляшэнка i Антон Барцоў упершыню ў гiсторыi сталi прызёрамi прэстыжнай Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы. Будучыя ратавальнi заваявалi адразу два прызавыя месцы.


За званне найлепшага знаўцы па тэарэтычнай механiцы змагалiся 294 удзельнiкi з 50 ВНУ, якiя прадстаўлялi Азербайджан, Арменiю, Беларусь, Кiтай, Расiю, Туркменiстан, Узбекiстан i Украiну.

Змяненне формы правядзення турнiру наклала адбiтак на яго праграму. Калi раней праводзiлiся асабiста-камандны тэарэтычны конкурс i камандны конкурс рашэння кароткiх задач (брэйн-рынг), то сёлета было прынята рашэнне аб правядзеннi толькi тэарэтычнага конкурсу, вынiкi якога падводзiлiся толькi ў асабiстым залiку.

Удзельнiкi на працягу дзвюх з паловай гадзiн змагалiся ва ўменнi прымяняць веды, атрыманыя пры вывучэннi такiх дысцыплiн, як тэарэтычная механiка, фiзiка, матэматыка, а таксама дэманстравалi здольнасцi да сiстэмнага аналiзу i дзеяння, навыкi самастойнай работы i творчае мысленне.

Студэнтам трэба было рашыць шэсць задач (па дзве па статыцы, кiнематыцы i дынамiцы). Прычым канкурсанты мусiлi выканаць не толькi вiдавочныя дзеяннi, але i такiя, пра якiя часам цяжка здагадацца, а таксама падрабязна i аргументавана апiсаць ход рашэння i прывесцi ўсё схематычна.

Па вынiку курсанты факультэтаў тэхнасфернай бяспекi i папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый Унiверсiтэта грамадзянскай абароны МНС Мiкiта Ляшэнка i Антон Барцоў сталi прызёрамi мiжнароднай алiмпiяды, заваяваўшы II i III месцы адпаведна. Падрыхтавалi будучых ратавальнiкаў Андрэй Камлюк i Тарас Мартыненка.

Варта адзначыць, што Мiкiта Ляшэнка таксама прызнаны найлепшым у Беларусi знаўцам па тэарэтычнай механiцы. Ад аргкамiтэта ён удастоены дыплома I ступенi.

Пераможцам жа iнтэлектуальнага форуму стаў студэнт Унiверсiтэта Цiнхуа (Кiтай) Лю Цзэхуа.

Мiжнародная алiмпiяда па тэарэтычнай механiцы ў анлайн-фармаце праведзена ўпершыню. Традыцыйна яе арганiзатарам выступiў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту.

Iнфармацыя i фота МНС

Загаловак у газеце: «Падкаваныя» ў тэарэтычнай механiцы

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.