Вы тут

SEX-балясы. Мода на каранцiне


Як стаць папулярным чалавекам у iмгненне вока? («— Як жа добра цяпер саракагадовым! Яны ў свой час i пасваволiць паспелi, i доказаў таму ў iнтэрнэце няма!») Ну вось, напрыклад, такi варыянт. Яшчэ ўвосень мiнулага года самая маладая мiльярдэрка ў свеце, прадпрымальнiца Кайлi Джэнер, сфатаграфавалася цалкам аголеная са сваiм хлопцам, амерыканскiм трэп-выканаўцам Трэвiсам Скотам. Правакацыйныя здымкi з'явiлiся ў Instagram-акаўнце. («Нумар гатэля. Сумеснае сэлфi ў люстэрку. Барадаты юнак з татуiроўкамi ўладна трымае мяне за ягадзiцу. Прыкмета таго, што я паспяховая баба. Ганарлiва паклала галаву на яго грудзi. У мяне ёсць мужык! Мужычок. Мой. Плацiць за мяне. Кахаю яго. I, так, вы ўжо працуеце, а мы яшчэ на адпачынку».) Вы чулi пра гэта, бачылi фота? Нешта я вельмi сумняваюся. Хоць, безумоўна, 22-гадовая мадэль, тэлевядучая, якая ў 18 гадоў стварыла паспяховую лiнiю касметыкi, што i дазволiла стаць ёй самай маладой мiльярдэркай у гiсторыi, у гэтым сэнсе заслугоўвае пашаны. («Я такая прыгожая, бо разумная, таму такая сцiплая. I карону папраўляць не буду».) Але, мабыць, гэта найперш прыклад паспяховасцi ў вузкiх колах такiх жа мiльярдэраў.


А цi чулi вы гiсторыю пра 23-гадовую медсястру з Тульскай абласной клiнiчнай бальнiцы Надзею Жукаву, якая падчас пандэмii выйшла на работу ў празрыстым ахоўным касцюме, пад якiм быў толькi адзiн купальнiк? Больш чым упэўнены, што чулi. Фота выклаў адзiн з пацыентаў. Што тут пачалося! («Псiхолагi раяць: калi вам вельмi спадабалася прыгожая дзяўчына, вы прапанавалi ёй схадзiць у рэстаран, але яна катэгарычна адмовiлася i вы з-за гэтага моцна расстроiлiся, прыйдзiце дадому, пагуляйце з унукамi, гэта заспакойвае».) Кiраўнiцтва медустановы наклала на работнiцу дысцыплiнарнае спагнанне, правяло гутаркi з iншымi работнiкамi. Высветлiлася, што гэта быў не адзiны выпадак у бальнiцы. («Бывае, думаеш, што сустрэў класную дзяўчыну, вы размаўляеце, ходзiце па кавярнях. Але даходзiць да ложка i — о не! Яна таксама любiць спаць каля сценкi».) Але вялiкая колькасць карыстальнiкаў сецiва ўстала на абарону медсястры: «Надыходзiць лета, а на ёй нейкi полiэтыленавы касцюм, у iх медыкi праводзяць увесь рабочы дзень», «Супрацьчумны касцюм не бывае празрысты, ён не адпавядае нормам». Сiтуацыя зрабiла дзяўчыну вельмi папулярнай, нават у замежжы — сотнi карыстальнiкаў адтуль пакiнулi свае каментарыi. Медыкi Расii правялi ў яе падтрымку тэматычны флэш-моб, таксама фатаграфуючыся ў празрыстых ахоўных касцюмах, надзетых на сподняе. Натхнiлiся мастакi, адлюстроўваючы гераiню ў тым самым строi, але, напрыклад, з крыламi анёла за спiной... Больш за тое, буйны расiйскi вытворца нiжняй бялiзны прапанаваў тульскай медсястры стаць мадэллю, афiцыйным брэндам кампанii.

А вось гумар гламурных дам, напрыклад, 29-гадовай Юлii Ушаковай — спартсменкi, заслужанага майстра спорту Расii па бодзiбiлдынгу, майстра спорту Расiі мiжнароднага класа i папулярызатара здаровага спосабу жыцця, — ацанiлi не ўсе. («Люся сказала, што хоча ахвяраваць сваё адзенне бедным галадаючым сем'ям. Сёма адказаў, што калi iм падыдзе яе адзенне, значыць, не такiя яны i галадаючыя. I сварка пачалася».) Дзяўчына выклала здымак фота ў бiкiнi, зробленым з... ахоўных масак для твару. («У краме: — Дзяўчына, пакажыце мне, калi ласка, сокавыцiскалку. — Прабачце, я неяк не вельмi моцная ў пантамiме».) «Заказала на «Алiэкспрэсе» новы трэнд купальнага сезона 2020 года. Убудаваныя клапаны палягчаюць дыханне, але камплекты трэба мяняць кожныя дзве гадзiны!» На гэта ёй напiсалi, што ў многiх краiнах падчас пандэмii не хапае масак — няправiльна выкарыстоўваць iх не па прызначэннi, яны маглi б выратаваць некаму жыццё. («Калi твая дзяўчына псiхуе, дай ёй пратэрмiнаваны ёгурт. Няхай псiхуе ў iншым месцы».)

На каранцiне многiм сумна. Каб неяк заняць сябе, што толькi не выдумляюць! («Сёння прыйшоў да высновы, што з'яўляюся самым разумным з тых, хто цяпер жыве. Так, у маёй кватэры. Але факт застаецца фактам».) З'явiлася нават нешта накшталт моды на самаiзаляцыi. Напрыклад, Брус Уiлiс падчас яе чамусьцi ўз'яднаўся са сваёй ранейшай сям'ёй. («Вы ведаеце, чаму галоўную ролю ў фiльме «Тытанiк» выканаў Дзi Капрыа, а не Брус Уiлiс? Таму што калi б гэта быў Брус Уiлiс, ён бы ўсiх выратаваў».) Апроч трох дачок там была i колiшняя жонка «моцнага арэшка» — Дэмi Мур. Як сцвярджаюць самi акцёры, нягледзячы на развод i новыя сем'i, у iх захавалiся добрыя адносiны. («— Ты пакрыўдзiлася? — Не. Але калi б ты гарэў, а я была побач i ў мяне была б вада, я б яе выпiла».) Дык вось падчас самаiзаляцыi ранейшая сям'я выклала фота, дзе ўсе яны — у аднолькавых паласатых пiжамах. Гэткi каранцiнны трэнд. Далей — болей. Брус Уiлiс узяў ды i... пагалiў галаву малодшай дачцэ Талуле. («Няпроста так дабiцца таго, каб цябе называлi «мiравым мужыком». Спачатку трэба стаць раённым мужыком, гарадскiм, потым абласным...»)

Дарэчы, гэтым трэндам на каранцiне скарысталiся многiя акцёры, напрыклад, галоўны герой «Сексу ў вялiкiм горадзе». Таксама мужчыны (той жа Павел Воля) паказвалi на вiдэа галенне сваiх броваў — як гарантыю нявыхаду з дому на самаiзаляцыi. Папулярнай стала афарбоўка прычоскi ў яркi колер. З ружовымi валасамi ў сацсетках з'яўлялiся спявак Рыкi Марцiн, актрыса Джэнiфер Лав-Х'юiт i iншыя. («Цяпер у сучаснай бабы бровы — як у раз'юшанага самурая».) Такая яна, вымушаная мода каранцiну...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.