Вы тут

“Залатая птушка” з Беларусі даляцела да Сербіі


У Бялградзе пабачыў свет зборнік беларускіх народных казак


Прэзентацыйны фотаздымак новага выдання надзвычай каларытны. І нават казачны!

Сёння, калі свет з‑за пандэміі каранавіруса стрымлівае свае актыўнасці ў рэальных сувязях, стасунках, гэтая падзея ўспрымаецца надзвычай выразна. Добрая кніга — цудоўны сродак, каб умацаваць імунітэт! Асабліва калі гэта мудрыя беларускія казкі. Важна, што і ў пару такога выпрабавання не парываюцца гуманітарныя повязі Беларусі ды Сербіі. Наадварот: усталёўваецца трывалы мост дружбы й супрацоўніцтва.

Нараджэнне кнігі — сапраўды знакавая падзея ў развіцці беларуска-сербскіх літаратурных сувязяў. Па-першае, зборнік “Златна птица” (назва па-сербску) уклаў прафесар Беларускага дзяржуніверсітэта, доктар філалагічных навук Іван Аляксеевіч Чарота. Па-другое, перакладчыца — вядомая і ў Беларусі сербская паэтэса, празаік, бібліёграф Даяна Лазаравіч. У кнізе 52 беларускія народныя казкі.

“Залатая птушка” — годны працяг выдання беларускай бібліятэкі на сербскай мове, над чым рупіцца Даяна Лазаравіч. Сербскія чытачы ўжо атрымалі на роднай ім мове кнігі Максіма Багдановіча, Сяргея Панізьніка, Алеся Бадака, Святланы Быкавай, Марыі Кобец, Віктара Кажуры ды іншых аўтараў.

Казачныя скарбы нашага народа двойчы выдаваліся ў Сербіі ці тагачаснай Югаславіі: у 60‑я і 70‑я гады. Але раней у зборніках было па 16 твораў. І пераклады рабіліся з рускай мовы. А сёлетняя “Златна птица”, што выйшла накладам у 300 экзэмпляраў у выдавецтве “Асацыяцыі паэтычных творцаў” — першае пераўвасабленне фальклорных твораў беларусаў з мовы арыгінала.

“Я вельмі рада, што разам з прафесарам Іванам Аляксеевічам Чаротам і ўважлівым да беларускага мастацкага слова выдаўцом змагла рэалізаваць такі адметны праект, — гаворыць Даяна Лазаравіч. А ў бліжэйшы час Асацыяцыя паэтычных творцаў выдасць яшчэ дзве кнігі, звязаныя з Беларуссю. Пабачыць свет зборнік вершаў Песняра Янкі Купалы. І таксама — паэтычная кніга рускага пісьменніка Валерыя Казакова, які нарадзіўся ў Беларусі, а цяпер вярнуўся да Бацькаўшчыны. Творы і Купалы, і Казакова пераклала на сербскую мову Даяна Лазаравіч.

Сяргей Шычко

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.