Вы тут

Чэрвеньская “Маладосць”. Неўзабаве


Чэрвеньская “Маладосць”. Неўзабаве

«М»ы здорава збочылі гэтым нумарам (тут слова «здорава» — самае тое).

Збочылі ў нечаканае.

Не чаканае вамі.

Як напісаў гуру ўсіх рэдактараў Джон Морыш у іх настольнай кнізе «Стварэнне часопіса», мы не павінны апраўдваць вашы чаканні. Дакладней, так: мы павінны не апраўдваць чаканні, а рабіць нечаканае.

Ну дык вось.

«Клік_Art», як і раней, — пра мастацтва. Але не пра тое, што дадае душы высакароднасці, а розуму прасторы для мыслення, а пра мастацтва… маніпуляцыі і хлусні. «Рубінавыя радкі», застаючыся рубінавымі (α-аксід алюмінію — яшчэ той каменьчык!), вынесуць прысуд… апалогіі. Карабас Барабас не быў добрым, даючы драўлянаму хлопчыку залатыя манеты.

А «Неўтаймаваны Вісарыён» распавядзе пра кнігу-шматпавярхоўку: уступ да яе — гэта ганак, а часткі — кватэры, і ў кожнай — свой тамбур. І «Ёсць такая кніга» тут не раскажа, як звычайна, пра два-тры выданні, а замахнецца адразу на 45. І «Мой набеліст» прадставіць замест аднаго намінанта ажно чатырох.

Хто скажа, які тэкст гэтага нумара «М» найбольш маргінальны? Той, хто яго ад вокладкі да вокладкі прачытае.

4-я старонка вокладкі. Віцебская варона. Фота Андрэя Кулеша.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.