Вы тут

Новы конкурс «Помнiкi побач» дапаможа звярнуць увагу на цiкавыя гiстарычныя аб'екты


Неспрыяльная эпiдэмiялагiчная сiтуацыя сарвала нашы планы. Мы не паехалi адкрываць Беларусь, не пазнаёмiлiся з новымi маршрутамi i экскурсiямi. Пакуль яшчэ «на паўзе» работа многiх арганiзацый, якiя ладзяць вандроўкi. Але чаму б гэты час, якi вас зачынiў дома з-за каранцiну цi самаiзаляцыi, не выкарыстаць для распрацоўкi планаў на будучае?


Новы конкурс «Помнiкi побач», якi ладзяць арганiзатары «Фэсту экскурсаводаў» сумесна з партнёрамi, дапаможа звярнуць увагу на цiкавыя гiстарычныя аб'екты. Варта толькi падзялiцца свежанькiмi цi зробленымi летась фатаграфiямi i кароткiмi (да пяцi хвiлiн) вiдэасюжэтамi помнiкаў гiсторыi, культуры, дойлiдства i прыроды. Гэта можа быць што заўгодна — камень цi балота, дот цi могiлкi, каплiца цi замак. Галоўнае, што вы асабiста наведалi гэтае месца. Фота i вiдэа могуць быць з вамi, вашымi блiзкiмi або проста сэлфi. Дадавайце кароткае апiсанне помнiка i ўласныя гiсторыi, звязаныя з вандроўкай, можна нават выказаць свае ўражаннi цi напiсаць верш. Цудоўна, калi з адзнятымi мясцiнамi звязана нейкая легенда цi традыцыя. Матэрыялы можна апублiкаваць у сваiх сацыяльных сетках — «Фэйсбуку», «УКантакце», «Iнстаграме» — з хэштэгам #помнiкiпобач цi #pomnikipobach.

Загаловак у газеце: Давайце дзялiцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».