Вы тут

Шэраг мер бяспекi прыняты ў аздараўленчых лагерах


У цяперашняй эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi для бяспечнага адпачынку дзяцей у аздараўленчых лагерах дзейнiчаюць беспрэцэдэнтныя патрабаваннi. Распрацаваны i пералiк рэкамендацый для санаторыяў, дзе адпачываюць дарослыя. Пра гэта ў эфiры тэлеканала АНТ расказала галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Беларусi Наталля Жукава.


Паводле яе слоў, прагнозы на чэрвень аб павольным знiжэннi захваральнасцi на каранавiрусную iнфекцыю спраўджваюцца. Ёсць тэрыторыi, дзе колькасць выпадкаў мiнiмальная, на iншых эпiдпрацэс яшчэ працягваецца, але ў цэлым назiраецца станоўчая дынамiка.

Сур'ёзная работа праведзена для падрыхтоўкi школьных i аздараўленчых лагераў. У прыватнасцi, персанал аздараўленчых устаноў будзе працаваць вахтавым метадам.

— Прыняты шэраг беспрэцэдэнтных мер. Сёння гэта неабходна, каб адпачынак быў сапраўды аздараўленчы. I гэта задача не толькi медыкаў, але i ўласнiкаў лагераў. Цяпер персанал будзе выязджаць за пяць дзён да адкрыцця лагера. Мы павiнны ўпэўнiцца, што ўсе, хто будзе працаваць, здаровыя. I вахтавы метад будзе доўжыцца ўсю змену, — расказала Наталля Жукава.

Яна адзначыла, што будуць абмежаваны i скарэктаваны некаторыя агульналагерныя мерапрыемствы. У прыватнасцi, дзяжурства дзяцей у харчблоку i збор усiх атрадаў разам. Сур'ёзная ўвага аддадзена санэпiдрэжыму: гэта прыборкi, дэзынфекцыя, стан здароўя персаналу. Вялiкая нагрузка ляжа на медыкаў аздараўленчых лагераў. Плануецца штодзённа апытваць дзяцей, пры неабходнасцi вымяраць тэмпературу. А вось бацькам наведваць дзяцей не рэкамендуецца. У выпадку, калi бацькi забяруць дзiця, вярнуць яго, каб працягнуць змену, будзе складана.

Наталля Жукава падкрэслiла, што ў беларускiх здраўнiцах таксама прымаюцца ўсе меры перасцярогi, бяспекi i санэпiдрэжыму. Калi iх выконваць, адпачынак будзе максiмальна бяспечны.

Па звестках на 15 чэрвеня, у Беларусi зарэгiстравана 54 680 выпадкаў COVID-19. Паправiлiся i выпiсаны 30 420 пацыентаў, у якiх раней была пацверджана каранавiрусная iнфекцыя, 312 чалавек памерлi. За перыяд распаўсюджвання iнфекцыi праведзена 749 917 тэстаў. За апошнiя суткi прырост склаў 707 інфіцыраваных, выпiсана 317 пацыентаў, памерлі чацвёра.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Персанал будзе працаваць вахтавым метадам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».