Вы тут

Артэфакт пад пытаннем. Таямніца надпісу на камені пад Нясвіжам


У маi «Звязда» расказвала пра тое, што ў вёсцы Студзёнкi пад Нясвiжам мясцовы краязнавец Аляксандр Абрамовiч знайшоў камень з надпiсам, якi быў выбiты, як мяркуюць, у памяць аб вiзiце ў гэтыя мясцiны знакамiтага паэта Адама Мiцкевiча. (Падрабязней аб гэтай знаходцы можна прачытаць у нумары за 19 мая.  — «Зв».). Каб удакладнiць верагодную гiстарычную каштоўнасць каменя, па кансультацыю мы звярнулiся да супрацоўнiкаў дома-музея Адама Мiцкевiча ў Навагрудку. I вось якi адказ атрымалi.


Той самы камень са Студзёнак.

«На каменi, канешне, не паўторыш дакладна асаблiвасцi почырку Мiцкевiча,  — разважае дырэктар музея, гiсторык Мiкалай ГАЙБА.  — Таму тут нельга сцвярджаць адназначна, цi капiраваў рэзчык убачаны на лiсце аўтограф паэта, цi пiсаў, як умеў сам  — у гэтым кожны ахвотны можа пераканацца, калi паспрабуе параўнаць радкi на каменi i подпiс Мiцкевiча, ён ёсць у адкрытым доступе нават у «Вiкiпедыi». Цiкавейшая iншая рэч. Мы праштудзiравалi «Хронiку жыцця i творчасцi Адама Мiцкевiча. 1798 — 1824 гг.»  — гэтае энцыклапедычнае выданне, якое ўбачыла свет у сярэдзiне мiнулага стагоддзя ў Варшаве, утрымлiвае найбольш поўныя звесткi пра ўсе акалiчнасцi, якiя датычацца жыцця i творчасцi паэта  — перапiска, сяброўства, месцы, дзе ён бываў... Дык вось, у геаграфiчным паказальнiку гэтага грунтоўнага выдання такой вёскi, як Студзёнкi, наогул няма. Але ж камень  — ёсць, як я зразумеў, ён умураваны ў сцяну склепа, таму нельга сказаць, што гэта фэйк цi падробка. Цяпер задача мясцовых энтузiястаў i спецыялiстаў у тым, каб высветлiць усе абставiны, якiм чынам гэты камень трапiў у мур, а тады ўжо разглядаць нейкiя гiпотэзы».

Аўтограф паэта, змешчаны ў вiртуальнай энцыклапедыi «Вiкiпедыя».

Выходзiць, пытанне аб тым, цi гасцяваў Адам Мiцкевiч у сядзiбе пад Нясвiжам i цi натхняўся тамтэйшымi краявiдамi, каб у будучым расказаць пра iх у паэтычных радках, застаецца адкрытым. Пошукi працягнуцца?

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.