Вы тут

У пятнiцу да нас завiтае марское паветра


Ужо традыцыйна ў пачатку лета нас як бы правярае на вытрымку трапiчнае надвор'е. На гэтым тыднi яно чакаецца гарачае i з вялiкай порцыяй ападкаў, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Фота: pixabay.com

Гэтымi днямi ў шматкiламетровай тоўшчы атмасферы зноў ўсталююцца паўднёва-ўсходнiя плынi. Паветраныя масы зноў пачнуць паступаць да нас з поўдня Еўрапейскай Расii i з Усходняй акваторыi Чорнага мора, дзе назапасiлася вельмi цёплае i вiльготнае паветра. Так што сезон дажджоў у нас, мяркуючы па ўсiм, працягнецца. За мiнулую палову чэрвеня вiльгацi ўжо выпала дастаткова, а па паўночна-ўсходняй частцы краiны ў асобных рэгiёнах ужо i залiшне.

Заўтра ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамi, пераважна па паўднёвым захадзе краiны, будуць кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Вецер умераны, пры навальнiцах парывiсты. Уначы на сераду будзе ад 14 да 20 цяпла, удзень — плюс 25—31 градус. Пераменная воблачнасць прагназуецца i ў чацвер. Уначы па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальнiцы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 15 да плюс 20 градусаў, удзень — плюс 25—31 цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пятнiцу чакаецца пераменная воблачнасць, з праясненнямi. У разгар дня спякота будзе яшчэ мацнейшая. Уначы месцамi, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальнiцамi. Вецер будзе ўсходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература ўначы складзе ад плюс 15 да плюс 20 градусаў, удзень — плюс 26—32 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Зноў спякота, але дажджы...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.