Вы тут

У Беларусі — 53 241 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 29 111 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 53 241 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 714 324 тэсты на каранавірус.

29 111 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 303 пацыента з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,798 млн, пры гэтым 430 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,2 млн. заражаных, Бразілія 829 тыс., Расія — 520 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: news.myseldon.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».