Вы тут

Бахарэвіч расказвае казкі падчас эпідэміі


«Апошняя кніга пана А.» — новы твор Альгерда Бахарэвіча — учора паступіла ў публічны продаж. Гэтым разам адзін з галоўных пісьменнікаў беларускай сучаснасці напісаў казку для дарослых, а дакладней, шэраг казак альбо навел, што пэўным чынам працягваюць традыцыю Яна Баршчэўскага і яго «Шляхціца Завальні» і параўноўваюцца з цыклам «Тысяча і адна ноч».


Фота: rferl.org

Мы ведаем Бахарэвіча па кнігах «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў», «Ніякай літасці Валянціне Г.», «Сарока на шыбеніцы», «Дзеці Аліндаркі», «Белая муха, забойца мужчын» ды іншых. З апошняга ў яго выходзілі 900-старонкавы opus magnum «Сабакі Еўропы» ды «Мае дзевяностыя», у якіх Альгерд Бахарэвіч праз сваю ўласную гісторыю расказвае пра супярэчлівае дзесяцігоддзе пасля распаду Савецкага Саюза.

Пісьменнік таксама выступае ў ролі перакладчыка з нямецкай — некалькі гадоў ён нават жыў у Гамбургу. І, натуральна, творы самога аўтара перакладзены на замежныя мовы.

«Апошняя кніга пана А.» (пад панам А. не маецца на ўвазе сам Альгерд Бахарэвіч) утрымлівае ў сабе трыццаць гісторый, што добра падыходзяць да каранавіруснай рэчаіснасці. Выданне твора адбылося сумеснымі намаганнямі выдавецтваў «Вясна» і «Янушкевіч» — ён надрукаваны ў Вільнюсе, займае пяцьсот старонак, дызайнерам вокладкі стала Наталля Паваляева.

Выдавецтва «Янушкевіч» перад стартам продажаў абвясціла перадзамову, якая, паводле слоў выдаўца Андрэя Янушкевіча, аказалася яшчэ больш паспяховая, чым перадзамова на «Мае дзевяностыя», што мела месца паўтара года таму.

«Апошнюю кнігу пана А.» — яна, дарэчы, выйшла тысячным тыражом, што лічыцца добрай лічбай у нашай выдавецкай сферы — можна набыць у «Акадэмкнізе», крамах «Белкніга» ды інтэрнэт-краме выдавецтва «Янушкевіч».

Вольга МІЦКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».