Вы тут

"Мама Му на арэлях"


Юя і Тумас Вісландэр, Свэн Нурдквіст. Мама Му на арэлях. Мінск, выдавецтва KOSKA, 2019.

Серыю казак пра незвычайную карову Маму Му і яе сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр ведаюць ва ўсім свеце – гісторыі перакладзены на тры дзясяткі моваў. Цяпер і на беларускую – дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч. За што дзіўнаватую карову так палюбілі дзеці? За яе няўрымслівы характар, упартасць у адстойванні ўласных жаданняў, прычым такіх, якія не прынята мець карове. Прыкладам, захацелася Маме Му пагушкацца на арэлях, бо яна вырашыла: «Зусім неабавязкова ўвесь час стаяць, жаваць жвачку і больш нічога не рабіць толькі таму, што ты – карова». І дарэмна яе сябар, скептычна настроены Крумкач, даводзіў, што каровы павінны есці траву на лузе і бавіць час у кароўніку, а не імчацца напярэймы з ветрам – яму ж і давялося прывязваць вяроўкі арэляў да ніжняй галіны дрэва. І мара збылася: «Вецер кудлаціў грыўку і шумеў у вушах Мамы Му. У страўніку казытала».

Без усялякага маралізатарства простыя гісторыі пра смелую і актыўную карову даводзяць: нягледзячы на ідэі ды ўяўленні навакольных наконт таго, якой табе «належыць быць», можна дабіцца сваёй мэты, калі тваё жаданне насамрэч моцнае і ты гатовая за яго пазмагацца.

Алена Брава.


Інфармацыю пра наяўнасць часопіса "Алеся" у кіёску можна знайсці па нумарах: Брэст + 375 162 219838 Віцебск + 375 212 358437 Гомель + 375 232 558813 Гродна + 375 152 569508 Магілёў + 375 222 734102 Мінск і Мінская вобл. + 375 173 272542

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.