Вы тут

Якія прэтэнзіі мае МАРГ да інтэрнэт-крамы wildberries.by?


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла парушэнні правоў спажыўцоў у вядомай інтэрнэт-краме.


У ведамства звярнуліся грамадзяне, якія паскардзіліся, што аплаціць тавары, замоўленыя ў інтэрнэт-краме wіldberrіes.by, наяўнымі грашыма немагчыма. Дзяржаўны рэгулятар убачыў у такіх дзеяннях таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вайлдберыз» парушэнне Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» і Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання. Каб прадухіліць далейшае парушэнне правоў спажыўцоў, профільнае міністэрства выдала арганізацыі прадпісанне аб устараненні парушэнняў адпаведнага заканадаўства.

Аднак звароты грамадзян у міністэрства не супыніліся, інфармацыя на сайце гэтай інтэрнэт-крамы таксама сведчыла аб неналежным выкананні названага прадпісання.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) прадпісання дзяржаўнага органа прадугледжваецца артыкулам 23.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, а адказнасць за парушэнне заканадаўства аб гандлі і ахове правоў спажыўцоў — артыкулам 12.17 гэтага ж кодэкса. Таму службовую асобу ТАА «Вайлдберыз» выклікалі ў профільнае міністэрства для складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Загаловак у газеце: Аплата не толькі па картцы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.