Вы тут

Палата прадстаўнікоў дала згоду на прызначэнне прэм’ер-міністрам Рамана Галоўчанкі


Згодна з Канстытуцыяй, пасля прызначэння кіраўніка ўрада Прэзідэнтам за кандыдатуру павінны прагаласаваць дэпутаты.


Рамана Галоўчанку прадставіў дэпутатам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка.

«Не адзін год ён займаў кіраўнічыя пасады ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце, таму не па чутках ведае работу арганізацый рэальнага сектару эканомікі, разумее, як рашэнні ўрада непасрэдна ўплываюць на дзейнасць канкрэтных прамысловых прадпрыемстваў», — заўважыў кіраўнік Адміністрацыі.

Задачай для ўрада, па словах Ігара Сергеенкі, з’яўляецца выбудаванне эканамічнай палітыкі ва ўмовах сучаснай рэальнасці.

«У нас ёсць усё неабходнае для годнага пераадолення любых негатыўных наступстваў. Сфарміраваны ўрад павінен быць гатовым аператыўна рэагаваць на магчымыя выклікі і рызыкі, прымаць рашэнні ў інтарэсах людзей усёй краіны, а таксама несці за іх адказнасць», — дадаў ён.

Прэм’ер-міністр таксама выказаўся аб мэтах, якія пастаўлены Савету Міністраў, галоўная з іх — дасягненне ўстойлівага збалансаванага эканамічнага росту з тэмпамі вышэй за сярэдні. Акрамя таго, сярод асноўных задач, па меркаванні Рамана Галоўчанкі, — абарона ўнутранага рынка, дыверсіфікацыя рынкаў збыту за кошт канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў, павышэнне эфектыўнасці кіравання прадпрыемствамі з дзяржаўнай уласнасцю.

Бюджэтныя сродкі павінны, па яго словах, выкарыстоўвацца перадусім для вырашэння сацыяльных задач і стварэння інфраструктуры для развіцця бізнесу, прыцягнення інвестыцый, заснавання новых працоўных месцаў.

«Ва ўмовах новай рэальнасці, пераходу эканомікі да сусветных цэн на энерганосьбіты і пастаяннай знешняй пагрозы, наша першасная задача — пазбавіць эканамічную сістэму ад вуглевадароднай і іншай кан’юктурнай залежнасці, выкараніць сістэмны дысбаланс, забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі і дынаміку росту дабрабыту грамадзян. Гэтыя і іншыя задачы знойдуць сваё адлюстраванне ў будучай праграме дзейнасці ўрада», — падкрэсліў прэм’ер.

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні ўзгадніла змены ў закон аб рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір КАЛТОВІЧ расказаў, што змены ў Закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання» выкліканы неабходнасцю спрашчэння патрабаванняў для вядзення бізнесу у гэтых сферах.

«У прыватнасці, прадугледжваецца пераход на паведамляльны прынцып пачатку работы гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання праз унясенне звестак у гандлёвы рэестр, самастойнае вызначэнне рэжыму работы гандлёвых аб’ектаў, стварэнне стацыянарных гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтраў незалежна ад наяўнасці схем размяшчэння, якія распрацоўваюць і зацвярджаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы», — паведаміў Уладзімір Калтовіч.

Рэгулюецца законапраектам самастойны разлік сеткамі сваёй долі ў аб’ёме рознічнага абароту ў межах тэрытарыяльных адзінак, арганізацыя і правядзенне кірмашоў выканкамамі, магчымасць фізічных ліц рэалізоўваць на рынках кандытарскія, хлебабулачныя і іншыя вырабы.

У мэтах адзінай палітыкі размяшчэння нестацыянарных і перасовачных гандлёвых аб’ектаў урад выпрацуе іх адзіны пералік.

Пры падрыхтоўцы дакумента выкарыстоўваўся міжнародны вопыт, прыцягваліся пасольствы для аналізу падыходаў да гэтых сфер у іншых краінах. Над законам працавалі прадстаўнікі грамадска-кансультацыйнага савету па развіцці прадпрымальніцтва пры МАРГ, прыцягваўся да абмеркавання бізнес.

Аляксандр БАБАЛОВІЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, звярнуў увагу на ўвядзенне ў закон паняцця кейтэрынгу.

«Увядзенне такога тэрміну было абумоўлена тым, што дадзены від грамадскага харчавання атрымаў шырокае распаўсюджванне ў нашай рэспубліцы. Сутнасць яго ў тым, што аб’ект грамадскага харчавання вырабляе прадукцыю пад заказ і дастаўляе яе заказчыку. Таксама дадзены аб’ект харчавання можа не толькі вырабляць і дастаўляць прадукцыю, але і абслугоўваць гасцей на мерапрыемстве», — удакладніў парламентарый.

У другім чытанні Палата прадстаўнікоў абмеркавала законапраект «Аб ветэрынарнай дзейнасці», у першым — «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах». Дэпутаты ратыфікавалі Канвенцыю Савета Еўропы па фальсіфікаванай медыцынскай прадукцыі і аналагічнай злачыннай дзейнасці, якая прадстаўляе пагрозу для аховы здароўя. 

Таксама сёння парламентарыі разгледзелі праекты пастаноў аб дэкрэтах Прэзідэнта, праекты пагадненняў аб свабодным гандлі Еўразійскага эканамічнага саюза з Сербіяй, Сінгапурам, паміж Беларуссю і ААН аб правядзенні сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.