Вы тут

Міністэрства аховы здароўя падзякавала больш чым чатыром сотням кампаній


Міністэрства аховы здароўя падзякавала больш чым чатыром сотням кампаній і прадпрыемстваў, якія дапамагалі медыкам у апошнія месяцы і працягваюць гэта рабіць.


— Нераўнадушныя грамадзяне нашай краіны, прадпрыемствы, камерцыйныя кампаніі, грамадскія арганізацыі, валанцёрскі рух — сваёй дапамогай, сілай духа і дабрынёй вы дапамагаеце не толькі медыкам, але і ўсёй краіне, якой неабходна падтрымка ў гэтых надзвычайных абставінах, — звярнуліся да ахвяравальнікаў у міністэрстве.

Там падкрэслілі, што ўсе пералічаныя на рахунак Міністэрства аховы здароўя сродкі гарантавана патрачаны на закупку абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVІD-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым.

— Матывы да дабрачыннасці могуць быць розныя, але адзіным застаецца перакананне, што рабіць дабро — натуральна і неабходна. Дзякуй вам за спагадлівасць і здольнасць суперажываць, уменне і жаданне падтрымаць тых, хто мае ў гэтым патрэбу, — адзначылі ў міністэрстве.

Пералік тых, каму ўдзячныя медыкі, складаецца з больш чым чатырох соцень прадпрыемстваў, кампаній і грамадскіх арганізацый.

Па звестках на 10 чэрвеня ў Беларусі выяўлена 51 066 выпадкаў COVІD-19. Паправіліся і выпісаны 25 667 чалавек, якія раней мелі станоўчыя тэсты, за перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерла 288 пацыентаў. Праведзена 659 565 тэстаў. За апошнія суткі прырост склаў 801 новы выпадак, 1161 чалавек выпісана, шасцярых выратаваць не ўдалося. Дарэчы, колькасць пацыентаў, якія паправіліся за апошнія суткі, найбольшая з пачатку распаўсюджвання хваробы. А з 30 мая колькасць новых інфіцыраваных ні разу не перавысіла 900 выпадкаў.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?