Вы тут

Лукашэнка даручыў праверыць прычыны звальненняў у прыватных фірмах


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній з мэтай высветліць, па якіх прычынах звальнялі людзей у апошнія месяцы. Пра гэта ён заявіў 10 чэрвеня на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Апошнім часам, упэўнены, і вам гэтак жа, як і мне, паступаюць скаргі ад людзей па ходзе так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне абурае асабліва — у Мінску, іншых гарадах (гэта характэрна для гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей. Прытым, баюся сказаць масава, але досыць шмат. Я наконт гэтага адпаведную заяву ўжо рабіў. Мала таго, звальняюць людзей — тых, хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных так званых кандыдатаў: ты там за Пятрова, Сідарава не распісаўся — сыходзь», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і кіраўніка справамі Прэзідэнта Віктара Шэймана далучыцца да гэтага пытання і выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній. «На дзяржпрадпрыемствах такога няма, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — І паглядзець, за што звольнілі людзей за апошнія тры месяцы. Публічна хачу сказаць: калі яны хочуць у Беларусі прыстойна працаваць і даваць карысць краіне, не крыўдзячы людзей, яны павінны аднавіць гэтых людзей або заплаціць ім за тры, два ці адзін месяц — за тое, што выкінулі беспадстаўна».

Беларускі лідар даручыў аказаць ЦВК неабходную падтрымку па ходзе выбарчай кампаніі. «Я хацеў бы абмеркаваць пытанні, якія, магчыма, у Лідзіі Міхайлаўны (старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. — Заўвага) ёсць перад пачаткам найбольш вострага перыяду рэгістрацыі і агітацыі будучых кандыдатаў у прэзідэнты», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта нарада носіць традыцыйны характар: «Мы заўсёды разглядалі праблемы, якія нам прыйдзецца вырашаць, і пытанні аказання дапамогі Цэнтральнай выбарчай камісіі».

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў ЦВК на пастаяннай аснове працуе ўсяго некалькі чалавек. «На пастаяннай аснове два чалавекі — я і сакратар. І сем чалавек апарату», — удакладніла Лідзія Ярмошына.

«Ясна, што два адказныя працаўнікі выбары ніяк не арганізуюць, асабліва з тэхнічнага пункту гледжання. Таму Адміністрацыя Прэзідэнта і Кіраўніцтва спраў заўсёды аказвалі неабходную падтрымку, якую ЦВК запытае. Прытым рабіць гэта трэба акуратна, каб ні нас, ні Лідзію Міхайлаўну не папракалі, што яна выкарыстоўвае нейкі адміністрацыйны рэсурс і рэсурс Прэзідэнта (таксама магчымага кандыдата ў Прэзідэнты). Усе, што ЦВК папросіць, — мы павінны аказаць гэтую падтрымку», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, і Лідзія Ярмошына гэта пацвердзіла, што з пункту гледжання фінансавання пытанняў няма і быць не можа. «Як заўсёды, мы аказваем падтрымку па сродках сувязі, дастаўцы людзей, і на месцах ва ўчастковых камісіях працуюць, трэба, каб прадпрыемства іх падтрымалі, і гэтак далей», — звярнуў увагу беларускі лідар.

Ён папрасіў кіраўніка ЦВК Лідзію Ярмошыну распавесці пра бягучую абстаноўек: «Лідзія Міхайлаўна, я хачу, каб вы ўсё даклалі пра тое, што адбываецца (я сачу за сітуацыяй). І вакол ЦВК, і вакол вас, што адбываецца».

«Я ўсё бачу. Галоўнае, вы не хвалюйцеся. У патрэбны час, у патрэбным месцы мы прывядзем усіх у прытомнасць. Перавароту ў краіне не будзе. Майдану — тым больш», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв'ю: ljrate.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.