Вы тут

Як пазбавiцца ад тлi


Тля лiчыцца адным з самых злосных шкоднiкаў садоў i агародаў. Змагацца з ёй вельмi няпроста, бо размнажаюцца гэтыя iстоты з дзiўнай хуткасцю. Адна толькi самка за месяц дае тры пакаленнi агульнай колькасцю некалькi соцень тысяч асобiн. Усюдыiсная тля хутка аслабляе маладыя раслiны, высмоктваючы iх клетачны сок. Адначасова яна выдзяляе яд, ад якога лiсце скручваецца, дэфармуецца i адмiрае. Тля таксама здольная заражаць раслiны шкоднымi вiрусамi, што можа прывесцi да значных пашкоджанняў i гiбелi насаджэнняў.


Народныя сродкi

Бярозавы дзёгаць мае моцны спецыфiчны пах i з'яўляецца выдатным сродкам супраць самых розных шкоднiкаў садоў i агародаў: тлi, капуснай мухi, яблыневай пладажэркi, мурашак. Дзёгаць не здольны забiць шкоднiкаў i працуе па прынцыпе рэпелентаў: канцэнтраваны пах адпужвае насякомых i збiвае iх са следу ежы. У вынiку яны iмкнуцца хутчэй пакiнуць участак.

Недахопам метаду можна назваць кароткачасовы эфект, якi можа падоўжыць даданнем мыльнага раствору або попелу.

Спатрэбiцца: 10–15 г бярозавага дзёгцю, 50 г гаспадарчага мыла (або дзёгцевага мыла), 10 л вады.

Мыла надзерцi на буйной тарцы. Развесцi дзёгаць i мыла ў 10 лiтрах вады. Старанна змяшаць раствор i выкарыстоўваць для апырсквання заражаных тлёй раслiн пры дапамозе пульверызатара. Рабiць гэта лепш у вячэрнiя гадзiны.

Добрыя водгукi i яшчэ пра адзiн спосаб прымянення бярозавага дзёгцю — паясы, якiя адпужваюць. Ствалы пладовых дрэў абмотваюць шырокiм бiнтам, абмазаным дзёгцем. Гэта не дае мурашкам пераносiць тлю на дрэвы.

Попельна-мыльныя апырскваннi — самы нескладаны метад барацьбы з тлёй. Ён не патрабуе выдаткаў, бо гаспадарчае мыла знойдзецца ў кожнага.

  • Варыянт 1. Развесцi 300 грамаў гаспадарчага мыла ў 10 лiтрах вады. Можна замянiць цвёрдае мыла вадкiм, тады неабходна ўсяго 125 мiлiлiтраў на 10 лiтраў вады.
  • Варыянт 2. Развесцi 100 грамаў дзёгцевага мыла i 250 грамаў попелу ў 10 лiтрах вады. Гатаваць раствор 30 хвiлiн, перад апырскваннем дадаць 40 грамаў гаспадарчага мыла.

Раслiнныя настоi

Каб не выклiкаць у раслiн апёкаў, перад першым выкарыстаннем лепш праверыць прыгатаваны настой на абмежаванай плошчы i толькi потым, пераканаўшыся ў эфектыўнасцi сродку, апрацаваць увесь участак.

  • Цыбульны. Дробна нарэзаць 30 грамаў рэпчатай цыбулi. Настойваць у лiтры вады 5 гадзiн. Можна дадаць шалупiнне.
  • Часночны. Настойваць 200 грамаў здробненага часнаку ў лiтры вады. Перад ужываннем развесцi 25 мiлiлiтраў настою ў 10 лiтрах вады.
  • Рамонкавы. Настойваць 100 грамаў суквеццяў аптэчнага рамонку ў лiтры вады. Апырскваць раслiны такiм растворам: 1 частка настою, 3 часткi вады i 4 грамы мыла на кожны лiтр.
  • З дзьмухаўцоў. 400 грамаў лiсця i 200 грамаў каранёў квiтнеючых дзьмухаўцоў настойваць 3-4 гадзiны ў 10 лiтрах вады.
  • З аксамiтак. Паўвядра здробненых раслiн з кветкамi залiць даверху вадой i настойваць двое сутак. Працадзiць, дадаць 40 грамаў мыла.
  • Перцавы. Настойваць 500 грамаў свежых або 100 грамаў сухiх струкоў вострага перцу ў 5 лiтрах вады. Перад ужываннем развесцi 1 частку настою ў 10 частках вады.

Раслiны-саюзнiкi

Iснуюць раслiны, якiя адпужваюць тлю сваiмi фiтанцыдамi. Высадзiўшы iх на ўчастку, можна паменшыць колькасць шкоднiка. Рэзкi пах базiлiку ўздзейнiчае на нюхальныя рэцэптары тлi, таму служыць прыродным рэпелентам. Не выносiць тля таксама паху часнаку, цыбулi, лаванды, мяты, гарчыцы, аксамiтак.

Шэраг раслiн, наадварот, прыцягвае тлю да сябе, адцягваючы ад пладовых культур. Гэта настурка, петунія, касмея, клеома, мак i бабы.

Насякомыя

Люты прыродны вораг тлi — божая кароўка. Ахвотна сiлкуюцца тлёй таксама жужалi, наезнiкi, драпежныя клапы.

Ворагамi тлi з'яўляюцца вухавёрткi, златавочкi i журчалкi, якiх можна прывабiць на агарод, вырошчваючы гарчыцу, кроп, кмен, стакроткi, фiялкi.

Птушкi

Тля служыць ежай для многiх дробных птушак. Ахвотна ядуць шкоднiка вераб'i, пеначкi, сiнiцы, каралькi, малiнаўкi, канаплянкi.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.