Вы тут

Новыя тэхнічныя нюансы з’явяцца падчас падачы дакументаў у БДУ


Усе змяненні накіраваны на аператыўную падачу дакументаў, скарачэнне часу знаходжання абітурыента ў памяшканнях прыёмнай камісіі і памяншэнне колькасці людзей, якія там знаходзяцца.


З гэтай мэтай пашыраны функцыянал асабістага кабінета абітурыента. У прыватнасці, павялічаны пералік дакументаў, якія можна будзе падаць у электронным выглядзе. Акрамя запаўнення анлайн-анкеты, раздрукоўкі заявы і загрузкі фота, абітурыенты змогуць размясціць у кабінеце адсканаваныя атэстат або дыплом, сертыфікаты ЦТ, дакументы, якія пацвярджаюць права на іх льготы пры паступленні. У прэс-службе БДУ звяртаюць увагу, што электронны рэсурс не замяняе падачу арыгіналаў асабіста абітурыентам, а толькі дазваляе звяртацца адразу ў прыёмныя камісіі сваіх факультэтаў, абмінаючы зоны па выдачы і запаўненні бланкаў, і скараціць такім чынам час свайго там знаходжання.

Яшчэ адной новай функцыяй асабістага кабінета стануць электронныя чэргі для падачы дакументаў. Кожнаму зарэгістраванаму абітурыенту будзе прапанаваны найбольш камфортны час наведвання прыёмнай камісіі. Дадзеная паслуга носіць неабавязковы характар. Права выбару часу застаецца за абітурыентам.

Пры правядзенні ўнутраных уступных выпрабаванняў будуць выкананы ўсе санітарна-эпідэміялагічныя меры. Будзе паменшаны колькасны састаў групп. Рассаджванне на пісьмовых экзаменах арганізуюць з улікам патрабаванняў сацыяльнага дыстанцыравання, для гэтага будзе павялічана і колькасць экзаменацыйных аўдыторый. Штодня для прыёму ўступных экзаменаў будзе задзейнічана больш за 30 аўдыторый.

У перыяд прыёмнай кампаніі ў БДУ пачне працаваць «гарачая лінія» са шматканальным тэлефонам (8 017 209 50 85), дзе абітурыенты змогуць атрымаць кансультацыю па любых пытаннях, якія тычацца паступлення.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.