Вы тут

Цэнтр медыцынскай рэабiлiтацыi ў Мазыры працягне працаваць


У Мазыры Цэнтр медыцынскай рэабiлiтацыi для дзяцей-iнвалiдаў i маладых iнвалiдаў з псiханеўралагiчнымi захворваннямi працягне працаваць у ранейшым будынку, але ў новай якасцi. Установа, якую збiралiся закрыць i перадаць яе памяшканне iншай, больш не знаходзiцца пад пагрозай.


Мазырскi цэнтр медыцынскай рэабiлiтацыi «Вясёлка» быў адкрыты ў вераснi 1995 года. Функцыянуе ўстанова па прынцыпе дзённага стацыянара: дзецi i маладыя людзi з абмежаванымi магчымасцямi трапляюць сюды па накiраваннi палiклiнiк па месцы жыхарства. Кожны пацыент праходзiць дэталёвае абследаванне. Аднак наведвальнiкi не толькi атрымлiваюць тут патрэбныя iм лячэнне i працэдуры, але i праходзяць навучанне, займаюцца з вузкiмi спецыялiстамi — дэфектолагамi-лагапедамi i псiхолагамi, маюць зносiны памiж сабой, праводзяць сумесныя святы i мерапрыемствы.

Да апошняга часу «Вясёлка» была як другi дом для 51 чалавека: 17 непаўналетнiх i 34 старэйшых за 18 гадоў. Праўда, у звычайны рэжым наведвання ўнесла карэктывы эпiдэмiялагiчная сiтуацыя — пакуль прыязжае толькi 70 % «вясёлкаўцаў».

Не так даўно Мазырскi райвыканкам прыняў рашэнне закрыць цэнтр, а яго пацыентаў пераразмеркаваць у iншыя профiльныя ўстановы. Памяшканне ж планавалi рэканструяваць у дзiцячы садок, якi таксама неабходны ў гэтым густанаселеным мiкрараёне Мазыра.

«Вясёлкаўцам» прапанавалi наведваць цэнтр карэкцыйна-развiвальнага навучання i рэабiлiтацыi, а таксама аддзяленне дзённага знаходжання iнвалiдаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.

Бацькi дзяцей з абмежаванымi магчымасцямi i маладыя iнвалiды не пагадзiлiся з такiм рашэннем. Яны былi ўпэўненыя, што з закрыццём цэнтра пазбавяцца якаснага лячэння, а таксама медыцынскай, сацыяльнай, педагагiчнай i псiхалагiчнай дапамогi. Бацькоў турбаваў далейшы лёс дзяцей. Праблемнае пытанне атрымала шырокi грамадскi рэзананс.

Цяпер рашэнне мясцовага райвыканкама аб закрыццi Цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi для дзяцей-iнвалiдаў i маладых iнвалiдаў з псiханеўралагiчнымi захворваннямi з 1 чэрвеня адменена Гомельскiм аблвыканкамам. Але былая «Вясёлка» стане асновай для новага цэнтра абласнога маштабу. Прынцып яго функцыянавання будзе iстотна зменены ў параўнаннi з ранейшымi падыходамi да работы.

— Мы дэталёва вывучылi гэтае пытанне. Сёння ў вобласцi рэалiзуецца шмат сацыяльных праектаў. Адным з такiх стане i цэнтр комплекснай рэабiлiтацыi для iнвалiдаў у Мазыры, — адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. — Плануецца, што новая ўстанова не будзе ўваходзiць у структуру аховы здароўя, як цяпер, а стане падпарадкоўвацца Камiтэту па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельнiцтва аблвыканкама. Размесцiцца яна ў памяшканнях «Вясёлкi».

Губернатар падкрэслiў, што ў апошнiя гады магчымасцi дзеючага цэнтра выкарыстоўвалiся не ў поўнай меры. Напрыклад, будынак разлiчаны больш чым на 200 месцаў, але яго наведвала значна меншая колькасць людзей.

— Важна, каб установа развiвала таксама творчыя здольнасцi людзей з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi, працаваў як цэнтр карэкцыйна-развiвальнага навучання. Бо ў многiх падапечных ёсць схаваны патэнцыял. Яны малююць, спяваюць, iграюць на музычных iнструментах. Трэба ўбачыць гэты патэнцыял, стварыць умовы для яго рэалiзацыi, — лiчыць старшыня аблвыканкама.

Ён прывёў у прыклад праект «Карытас-Мiласэрнасць» па стварэннi ў Гомелi iнтэграцыйнага цэнтра для людзей з абмежаванымi магчымасцямi.

— Там прадугледжаны ўсе ўмовы, каб дзiця адчувала сябе як дома, развiвалася. Хочацца, каб i «Вясёлка» была такая ж. Мы чакаем карэкцiроўкi прававой базы, i тады будуць прыняты канкрэтныя рашэннi. «Вясёлка» i далей будзе працаваць, толькi ў новым фармаце, — падкрэслiў Генадзь Салавей. — Будуць перагледжаны ўмовы, паслугi i iншыя нюансы.

У сваю чаргу, старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Пётр Шуцько растлумачыў, што ў новым цэнтры з'явяцца аддзяленне дзённага знаходжання, аддзяленне сацыяльнай рэабiлiтацыi, у тым лiку для людзей, якiя атрымалi iнвалiднасць пасля цяжкiх траўмаў цi няшчасных выпадкаў.

— Гэты дыялог вельмi важны для нас, — ад iмя бацькоў «вясёлкаўцаў» падзякавала аблвыканкаму за падтрымку мацi адной з падапечных Наталля Бурак. — Нас хвалявала тое, каб пры магчымай лiквiдацыi «Вясёлкi» дзецi з абмежаванымi магчымасцямi не засталiся ў чатырох сценах, у замкнёнай прасторы. Яны ўжо прывыклi да зносiн, у iх з'явiлiся сябры. Гэта таксама тэрапiя. Цяпер цэнтру ў Мазыры быць, гэта для нас вельмi важна.

Бацькi адзначылi, што канкрэтныя прапановы па ўдасканаленнi работы цэнтра, якiя прапанавала кiраўнiцтва рэгiёна, — неацэнны ўнёсак. Яны, у сваю чаргу, гатовыя аказваць пасiльную дапамогу.

Дарэчы, прагучала на сустрэчы i прапанова, каб бацькi пры падтрымцы грамадскiх арганiзацый, зыходзячы з асабiстага вопыту, падрыхтавалi i ўнеслi прапановы па змяненнi заканадаўства, якое датычыцца догляду дзяцей з асаблiвасцямi здароўя ў бальнiцах, суправаджэння ў навучальных установах i падобных праблем. Гэтыя прапановы маюць намер накiраваць парламентарыям.

Мiж тым кiраўнiк Гомельскага аблвыканкама запэўнiў, што Мазыр не застанецца i без новых устаноў дашкольнай адукацыi. У хуткiм часе ў райцэнтры будуць пабудаваны два новыя дзiцячыя садкi. Будаўнiцтва першага ўжо пачалося ў густанаселеным мiкрараёне горада, пад другi плануюць рэканструяваць адзiн з будынкаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.