Працягваецца практыка правядзення прамых тэлефонных лiнiй памочнiкамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — iнспектарамi па абласцях i горадзе Мiнску. Грамадзяне будуць мець магчымасць, не выязджаючы са свайго населенага пункта, звярнуцца па пытаннях, якiя iх хвалююць, непасрэдна да прадстаўнiка Прэзiдэнта ў канкрэтным рэгiёне, а таксама давесцi да яго свой пункт гледжання па тых цi iншых праблемах сацыяльна-эканамiчнага i грамадска-палiтычнага характару.
На наступным тыднi, у аўторак, 9 чэрвеня, памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Брэсцкай вобласцi Анатоль Мечыслававiч МАРКЕВIЧ з 9 да 12 гадзiн будзе на прамой сувязi ў Брэсцкiм аблвыканкаме па тэлефоне (0162) 213121, а памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Вiцебскай вобласцi Анатоль Канстанцiнавiч ЛIНЕВIЧ з 10 да 12 гадзiн будзе прымаць званкi ў Лёзненскiм райвыканкаме па тэлефоне (02138) 51712. Памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па горадзе Мiнску Вiталь Аляксандравiч ПРЫМА ў сераду, 10 чэрвеня, будзе працаваць з 9 да 12 гадзiн у Адмiнiстрацыi Партызанскага раёна сталiцы на тэлефоне (017) 3613616.
Прэв'ю: lider-press.by
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.