Вы тут

Беларусь гатовая дзяліцца з Венгрыяй вопытам у распрацоўцы электратранспарту — Галоўчанка


Беларусь гатовая дзяліцца з Венгрыяй вопытам у распрацоўках у сферы электратранспарту, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на сустрэчы з венгерскім калегам Віктарам Орбанам, перадае БЕЛТА.


Фота: БелТА.

«Мы прапануем нашым венгерскім партнёрам скарыстацца вопытам Беларусі ў распрацоўках і вытворчасці зялёнага транспарту, электратранспарту. Можна яшчэ шмат пералічваць перспектыўныя напрамкі, па якіх мы хацелі б працаваць, але я б хацеў выкарыстаць гэты час, каб пачуць больш ваша персанальнае бачанне. Каб мы лепш разумелі, куды і з якой інтэнсіўнасцю, у якіх сектарах больш перспектыўна рухацца», — адзначыў Раман Галоўчанка.

«Вельмі правільна і добра, што гэта (супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі. — Заўвага БЕЛТА) дарога з двухбаковым рухам. Праекты ўключаюць як прыцягненне і выкарыстанне беларускіх тэхналогій у Венгрыі ў такіх сферах, як машынабудаванне, будаўніцтва, так і венгерскіх тэхналогій у Беларусі — гэта сельская гаспадарка, фармацэўтыка. Гэта вельмі збалансаваны падыход. Усе гэтыя праекты звязаны з дабрабытам насельніцтва, працоўнымі месцамі, занятасцю», — заўважыў ён.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што візіт прадстаўнічай дэлегацыі Венгрыі ў Беларусь у той час, калі ўся міжнародная дзейнасць перайшла ў віртуальную прастору, з’яўляецца вельмі добрым знакам. «Венгрыя для Беларусі — вельмі важны партнёр. Мы, безумоўна, удзячныя за выразную і прынцыповую пазіцыю, якую вы займаеце з нагоды антыбеларускіх санкцый, несправядлівай пазіцыі асобных дзяржаў, блокаў у дачыненні да нашай краіны», — сказаў ён.

Віктар Орбан пажадаў Раману Галоўчанка вялікіх поспехаў на пасадзе прэм’ер-міністра і выказаў надзею, што пасля першай сустрэчы рушыць услед шэраг іншых.

«Віншую вашу краіну, што вы з такім поспехам пераадолелі апошняе дзесяцігоддзе, з тым парадкам, які я бачу усюды. Віншую з тымі паказчыкамі, дакладней, з той працай, якая за гэтымі паказчыкамі стаіць. Мы, венгры, таксама жывем у досыць складанай геапалітычнай сітуацыі, але і вы на нуду жаліцца не будзеце. А ў такіх умовах такія дасягненні з’яўляюцца асабліва каштоўнымі», — адзначыў Віктар Орбан.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».