Вы тут

З рэдакцыйнай пошты


Просты сакрэт шчасця

Мая двухгадовая дачушка кантактуе з бабулямi па вiдэасувязi. I кожны раз, калi чуе iх звычнае «Як справы?», нязменна адказвае: «Сё доба!» (чытай — «Усё добра!»), а вось у мяне...

Нам, згадзiцеся, больш звычна скардзiцца: сяброўцы — на мужа, калегам — на дырэктара, мацi — на долю (хоць часам — такую б кожнаму!). Прыгадайце, калi вы дзялiлiся радасцю, калi некага цi нешта хвалiлi? Я, напрыклад, большую частку жыцця лiчыла, што нельга так рабiць, пакуль не знойдзеш да чаго прыдрацца. Маўляў, класныя ў цябе чаравiкi, але ж, мусiць, не мыюцца?

Бо яно ж не бывае, каб усё раптам добра?

А ў дачушкi маёй — бывае.

Не, у мяне зрэдчас таксама: i настрой трымаецца, i надвор'е радуе... А спытай хто: «Ну як ты?» «Добра, — адкажу, — але ж там балiць, там рыпiць i спакою не дае...»

Гэта — каб не сурочыць? Цi каб не зайздросцiлi?.. Ды хто ж яго ведае — для чаго.

Cяброўка скардзiцца, што не можа радавацца дзецям, бо заўважае ў iх толькi адмоўнае. Напiсала першакласнiца цэлы радок прыгожых закавычак, а яна там бачыць толькi адну — тую, што «з'ехала» ўнiз... Сын букет бэзу ўручыў — насварылася, што прыроду губiць.

Муж яшчэ кветкi не дорыць. Намякнула — не зразумеў, сказала наўпрост: «Хачу...»

Прынёс, падарыў — не тыя. Не так аддаў, не тое сказаў i наогул: «Я хацела рамантычны вечар, а ты ўсё сапсаваў».

...«Вялiкi набытак — быць пабожным i задаволеным», — пiша апостал Павел свайму любаму вучню Цiмафею. У гэтых словах не чалавечая мудрасць, а Божая. Быць задаволеным — просты сакрэт шчасця.

...Дачка ўжо гадзiны са дзве чакае з работы тату. I вось званок у дзверы — бяжыць, пiшчыць: «Ура, тата!..» — «Не, кажу, гэта дастаўка — дзядзька прадукты прывёз».

Малая нават выраз твару не змянiла: «Ура! Дзядзечка дастаўшчык! Прадукты прывёз!»

Я вучуся ў дачкi. I сяброўцы раю: змяняй фокус, прымушай сябе хвалiць дзяцей, заўважаць добрае. А там, глядзiш, — i само пойдзе. Гэта ж звычка. Як i наракаць.

«Заўсёды радуйцеся. Бесперастанку малiцеся, — пiша апостал Павел. — За ўсё дзякуйце...»

Заўважылi — не за добрае, а за ўсё. За зiму без снегу, за халодную вясну, за сумнае дзяцiнства, нелюбiмую работу, неразумную жонку. За хатнюю iзаляцыю...

Дзякаваць — не значыць пакiдаць так, як ёсць. Дзякаваць — прызнаваць, што менавiта гэта зараз патрэбна. Каб думаць, чаму яно так сталася i што да гэтага прывяло. Каб вучыць урокi, выпраўляць памылкi. Каб не апускаць рукi.

Каб быць задаволеным i рухацца далей.

Таццяна НЕМЧАНIНАВА, г. Мiнск.


Чалавек не знікае так, бы ў кішэні вякоў пятак...

Праўду кажуць: хто не ведае свайго мінулага, той не мае і добрай будучыні

Дзеля гэтай вось памяці наша раённая арганізацыя ветэранаў вырашыла аформіць стэнд «Першыя сакратары Старадарожскага райкама партыі», у пошуку патрэбных матэрыялаў звярнуцца ў архівы. У выніку вельмі шмат што ўдалося зрабіць. Адзінае, чаго пакуль не змаглі, — не адшукалі здымак Давіда Карпавіча Краўчанкі. Ён працаваў у нас першым сакратаром з 1948 да 1950 года, а нарадзіўся ў 1902-м у вёсцы Блізняцы Рагачоўскага раёна.

Магчыма, недзе там, на Гомельшчыне, засталіся яго сваякі ці нашчадкі. Можа быць, нехта з чытачоў шаноўнай «Звязды» дапаможа нам адшукаць патрэбныя здымкі?

І. С. Грыб, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў, г. Старыя Дарогі.

Пошту чытала Валянціна ДОЎНАР

Прэв'ю: ok.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.