Вы тут

Тэатральная кампанія HomoCosmos адкрывае «дамашні тэатр» анлайн


На перыяд, пакуль не стане магчымай жывая сустрэча з гледачамі, незалежны тэатр HomoCosmos распачаў праект #ХомаДома. Гэта штотыднёвыя анлайн-паказы ўжо зробленых спектакляў, а таксама інтэрактыўныя імпрэзы і некалькі, так бы мовіць, перадпрэм’ерных тызераў будучых пастановак.


Кадр са спектаклю «Выкрыццё».

Трансляцыі на пляцоўцы bezkassira.by распланаваныя пакуль што на чэрвень і адбудуцца ў наступнай чарговасці: ужо стартаваў з 19 гадзін 4 чэрвеня і будзе адкрыты да 19 гадзін 10 чэрвеня спектакль «Дора, або сексуальныя неўрозы нашых бацькоў»; у той жа час 11–17 чэрвеня — «Выкрыццё»; 18–24 чэрвеня — «Камера, якую дала мне маці»; 25 чэрвеня—1 ліпеня — «Бог казытання». Спектаклі дасяжныя для анлайн-прагляду на працягу ўсяго ўказанага перыяду, аднак гледачам неабходна набываць віртуальныя квіткі па прымальным для сябе кошце — ад 2 да 25 рублёў.

На восень і зіму 2020 года, расказваюць у тэатры, HomoCosmos рыхтуе тры прэм’еры: «Хлопчыкі» (паводле рамана «Цынкавыя хлопчыкі» Святланы Алексіевіч у пастаноўцы рэжысёра Алега Хрысталюбскага), заснаваны на рэальных гісторыях дакументальны спектакль аб будучыні і супярэчанні з этыкай медыцынскіх тэхналогій «#Нічогасвятога» (па сцэнарыі Дзмітрыя Багаслаўскана ў пастаноўцы Аляксандра Марчанкі), аповед пра бездань паміж пакаленнем эпохі камунізму і іх нашчадкамі, якіх выхаваў інтэрнет «Ясь і Малгося» (п’есу польскага драматурга Міхаіла Шыманяка прадставяць беларускай публіцы рэжысёры Кацярына Аверкава і Паліна Дабравольская). Атрымаць квіткі на будучыя праекты і падтрымаць тэатр можна ўжо цяпер на платформе MolaMola. 

Вікторыя Захарава

Фота дадзена тэатрам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».