Вы тут

ДАІ Міншчыны ў пятніцу і на выхадныя правядзе адпрацоўку М-1


Пачынаючы з сённяшняга і ў гэтыя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці на міжнародным транспартным калідоры — аўтамабільнай дарозе М-1/Е-30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі — правядзе масіраваную адпрацоўку.


Як паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама, у мэтах стабілізацыі дарожна-транспартнага становішча на адной з галоўных магістраляў краіны будзе задзейнічана ўзмоцненая колькасць нарадаў дарожна-патрульнай службы. Адпрацоўка пройдзе на тэрыторыі Крупскага, Барысаўскага, Смалявіцкага, Мінскага, Дзяржынскага, Стаўбцоўскага раёнаў.

Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню і спыненню парушэнняў Правілаў дарожнага руху ў частцы кіравання транспартным сродкам у нецвярозым стане і асобамі, якія не маюць права кіравання, перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху, перавозкі пасажыраў і грузаў. Разам з тым вартавымі дарог у цёмны час сутак будзе звернута ўвага на найбольш ўразлівую катэгорыю удзельнікаў дарожнага руху, а гэта пешаходы і веласіпедысты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: ru.freepik.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.