3 чэрвеня на ўчастку пагранічнага паста «Баравое» мазырскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Украіны без дакументаў, якія парушылі дзяржаўную мяжу. Пры сабой у іх былі каля 500 асобін папугаяў розных відаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 і ч.1. 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь. Затрыманыя змешчаны ў ІЧУ Лельчыцкага РАУС. Птушкі дастаўлены ў ветэрынарную службу, пасля чаго перададзены супрацоўнікам мытні.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».