Вы тут

У Наваполацку мужчына падчас мыцця акна выпаў з пятага паверха


Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 4 чэрвеня ў адным са шматпавярховікаў па вуліцы Блахіна ў Наваполацку. Паводле папярэдняй інфармацыі, пенсіянерка папрасіла суседа дапамагчы памыць вокны на балконе, бо яна баіцца вышыні. Мужчына адгукнуўся на просьбу і разам са сваёй сяброўкай прыйшоў на дапамогу, гаворыцца на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.


У працэсе работы мужчына 1984 года нараджэння, трымаючыся за аконную раму, высунуўся за шкленне. Канструкцыя аказалася нетрывалай і выпала разам з ім з пятага паверха на асфальт. Са шматлікімі цяжкімі траўмамі мужчына быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы.

Наваполацкім ГАУС па гэтым факце праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.