Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 7,9 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 чэрвеня 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 879,3 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.


За май 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 3,7 млн. долараў ЗША (на 0,05 працэнта) пасля росту ў красавіку на 96,4 млн. долараў ЗША (на 1,2 працэнта).

Адмоўны ўплыў на аб’ём золатавалютных рэзерваў у маі аказала планавае пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 220 млн. долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у маі спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама рост кошту манетарнага золата.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.

Прэв'ю: 1prof.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.