Вы тут

У сталічнай ДАІ назвалі самыя аварыйныя дні тыдня ў годзе


Па выніках пяці месяцаў 2020 года найбольш аварыйнымі днямі тыдня сталі пятніца і субота, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.


У гэтыя дні ў сталіцы зарэгістравана, адпаведна, 19,8 і 15,2 % здарэнняў ад агульнай колькасці ДТЗ. А нядзеля прызнана самым спакойным днём — 10,5 % дарожных аварый.

Усяго за гэты час на тэрыторыі Мінска здарыліся 237 ДТЗ, у выніку якіх 13 чалавек загінулі і 253 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. На працягу сутак пік ДТЗ прыпадае на перыяд з 6:00 да 9:00 і з 18:00 да 21:00, спад пачынаецца з паўночы і працягваецца да 6:00.

— Аналізуючы аварыйнасць, становіцца ясна, што найбольш часта ў ДТЗ трапляюць людзі ва ўзросце ад 24 да 38 гадоў, — інфармуе вядучы спецыяліст па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Яшчанка. — Да аварый прыводзяць няўважлівасць, ігнараванне патрабаванняў ПДР, стрэсавыя сітуацыі, выкарыстанне мабільнага тэлефона падчас кіравання аўтамабілем, прыём лекавых прэпаратаў, якія ўплываюць на здольнасць кіраваць транспартным сродкам, ужыванне алкаголю, нездавальняючы стан дарожнага пакрыцця, няспраўнасць транспартнага сродку.

Прэв'ю: regnum.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?