Вы тут

Канчатковае рашэнне аб магчымасці правядзення Гульняў у Токіа будзе прынята вясной 2021 года


Канчатковае рашэнне аб правядзенні летніх Алімпійскіх Гульняў у Токіа прымуць вясной наступнага года, яно будзе залежаць ад сітуацыі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі ў свеце. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт аргкамітэта «Токіо-2020» Тасіяки Энда, паведамляе ТАСС.


«Дзесьці ў сакавіку 2021 года нам трэба будзе вызначыцца з складам каманд. Дзесьці ў гэты ж час арганізацыйны камітэт прыме пэўныя рашэнні па пытанні правядзення Алімпіяды, якія залежаць ад сітуацыі з каранавірусам», — сказаў Энда.

Функцыянер падкрэсліў, што «пакуль аб адмене Гульняў казаць рана». Дадзены выпадак не з’яўляецца першым, калі афіцыйны прадстаўнік японскага боку згадвае тэрміны прыняцця рашэння па пытанні правядзення Алімпіяды.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.

Прэв'ю: АР

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.