Вы тут

Польшча адправіла ў Беларусь другую партыю гуманітарнай дапамогі


Другая партыя гуманітарнай дапамогі адпраўлена з Польшчы ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў польскай дыпламатычнай місіі ў Мінску.


«47 грузавікоў з 300 т гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 выправіліся з Польшчы ў Беларусь. У пятніцу, 5 чэрвеня, груз прыбудзе ў Гродзенскую вобласць і Мінск», — распавялі ў пасольстве.

Грузавікі вязуць, у прыватнасці, маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама апараты ШВЛ. «Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, прызначаная для Беларусі. З беларусамі нас аб’ядноўвае не толькі агульная мяжа. Гэта і агульная гісторыя, суседства, якое на працягу стагоддзяў спрыяе развіццю адносін, рэалізацыі праектаў і паглыбленню супрацоўніцтва», — сказаў, праводзячы груз з Варшавы, дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Ён падкрэсліў, што гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.