Вы тут

Вучоныя БДУ прынялі ўдзел у падрыхтоўцы «Гістарычнага атласа Беларусі»


Выданне выйшла ў пачатку чэрвеня. У аўтарскі калектыў увайшлі больш за 10 супрацоўнікаў гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Нацыянальнага гістарычнага і Нацыянальнага архіваў нашай краіны, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і іншых навуковых устаноў. Падрыхтоўка атласа да выдання і выкананне ўсіх картаграфічных работ належыць прадпрыемству «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.


Стварэнне «Гістарычнага атласа Беларусі» абумоўлена актуалізацыяй гістарычных звестак і з’яўленнем новых архіўных матэрыялаў. У аснову атласа пакладзена інфармацыя чатырохтомнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» (2009–2018 гг.).

У новым атласе размешчаныя гістарычныя карты, якія адлюстроўваюць перыяд ад з’яўлення першага чалавека на беларускіх землях (100–35 тыс. гадоў да н. э.) да цяперашняга часу. Усяго ён змяшчае 336 старонак, структурна падзеленых на чатыры часткі. Першая датуецца перыядам ад першабытнага грамадства да 1569 года, другая — ад 1569 года да 1795 года, трэцяя — ад 1772 года да 1917 года., а чацвёртая — ад лютага 1917 года да 2019 года. Карты адлюстроўваюць у храналагічнай паслядоўнасці ваенна-палітычныя падзеі і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні на беларускіх землях, сацыяльна-эканамічнае развіццё і духоўна-культурнае жыццё грамадства.

Выданне можа выкарыстоўвацца для навуковых даследаванняў і ў адукацыйным працэсе ў школах і ВНУ.

Першы тыраж склаў 1000 асобнікаў. Плануецца, што электронны варыянт «Гістарычнага атлама Беларусі» ў бліжэйшы час будзе перакладзены на англійскую мову.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.